Top.Mail.Ru

Іван Кубракоў: «Сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад поўным кантролем»

Аб гэтым міністр унутраных спраў паведаміў пасля таго, як прыняў удзел у галасаванні па выбарах Прэзідэнта.


Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік ведамства адзначыў, што сёння і ў найбліжэйшыя дні супрацоўнікі органаў унутраных спраў, вайскоўцы ўнутраных войскаў — ад курсанта да міністра — выканаюць свой грамадзянскі абавязак. Іван Кубракоў адзначыў: міліцыянеры, члены іх сем’яў выдатна разумеюць, што прыняць удзел у выбарах — іх святы абавязак. Ён падкрэсліў, што некаторым з маладых хлопцаў гэтая падзея запомніцца яшчэ і тым, што галасуюць яны першы раз у жыцці. 

У прыватнасці, рэалізаваць сваё выбарчае права першы раз у стартавы дзень датэрміновага галасавання вырашылі дзясяткі першакурснікаў Акадэміі і Магілёўскага інстытута МУС. Курсанты прызналіся: адчулі гонар і вялікую адказнасць, ад душы падзякавалі старшыням участковых камісій за падарунак — кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі» і футболкі з надпісам «Мой голас ПЕРШЫ!».

Пераходзячы да тэмы аховы грамадскага парадку, міністр унутраных спраў акцэнтаваў увагу на тым, што з учарашняга дня ўсе выбарчыя ўчасткі ўзяты пад кругласутачную ахову. «Узмоцнены меры бяспекі ў грамадскіх месцах, — удакладніў ён. — Грамадзянам краіны, гасцям рэспублікі не трэба хвалявацца. Нягледзячы на некаторыя распаўсюджаныя ў інтэрнэце ўкіды фэйкавай інфармацыі, сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад нашым поўным кантролем».

Таксама кіраўнік МУС праверыў нясенне службы супрацоўнікамі на ўчастку, даў шэраг канкрэтных даручэнняў.

Фота прэс-службы МУС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю