Размова з роднымі супрацоўнікаў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку, традыцыйна прайшла напярэдадні Дня беларускай міліцыі. Сёлета яна адбылася на тэрыторыі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. У памяць аб героях у Мікольскім храме манастыра прайшла паніхіда.
На сустрэчы ў фармаце круглага стала міністр унутраных спраў падкрэсліў, што памяць аб сваяках загінулых пры выкананні службовых абавязкаў у МУС свята захоўваюць, выхоўваючы маладое пакаленне на прыкладах подзвігаў калег. Ëн звярнуў асаблівую ўвагу на тым, што ў зале ёсць тыя, хто, нягледзячы на трагедыю ў сям’і, пайшоў па шляху блізкіх, выбраўшы прафесію вартавых парадку.
«Што б ні адбывалася ў грамадстве, упэўнены, любы супрацоўнік міліцыі паступіць гэтак жа, як вашыя родныя і блізкія», — звяртаючыся да гасцей сустрэчы, адзначыў кіраўнік ведамства. Іван Кубракоў запэўніў: родныя загінулых супрацоўнікаў заўсёды могуць разлічваць на дапамогу і падтрымку ведамства, уручыў ім каштоўныя падарункі.
Намесніку Жыровіцкага манастыра Іван Кубракоў перадаў сертыфікат на камплект садовай мэблі. Арцыбіскуп Гурый падарыў міністру абраз Свяціцеля Мікалая і адзначыў: «Для нас высокі гонар прымаць усіх вас. Выдатна памятаю ліхія 1990-я гады, высокі ўзровень злачыннасці. Цяпер у тым ліку дзякуючы вашай службе ўсё зусім па-іншаму. Адзначу таксама выдатнае ўзаемадзеянне паміж Беларускай праваслаўнай царквой і МУС. Упэўнены, яно і надалей будзе развівацца».
Каля магілы Героя Беларусі, Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта, адбылася памінальная літыя.
У размове з журналістамі, Іван Кубракоў адзначыў, што такія мерапрыемствы важныя не толькі для сваякоў тых, каго ўжо няма з намі, але і для ўсіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў. «Нашы сустрэчы напярэдадні Дня беларускай міліцыі праводзім штогод, але гэта не значыць, што ў астатні час сем’і застаюцца без увагі і клопату, — канстатаваў ён. — Падраздзяленні, у якіх служылі героі, аказваюць іх блізкім усю неабходную дапамогу. Загінулыя калегі па-ранейшаму ў міліцэйскім страі, на іх подзвігах выхоўваецца моладзь».
Фота прэс-службы МУС