Сёння дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для тых, хто хоча атрымаць якасную вышэйшую адукацыю. Аб гэтым журналістам заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, каменціруючы пытанне аб кошце навучання ў беларускіх ВНУ і каледжах, перадае БелТА.
«Мы практычна два гады не ўзнімалі кошт навучання, і на гэты навучальны год прынята рашэнне захаваць яго на тым жа ўзроўні. Гэта датычыцца як устаноў сярэдняй спецыяльнай, так і вышэйшай адукацыі. Сёння дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для тых, хто хоча атрымаць якасную вышэйшую адукацыю. І кожны малады чалавек, які скончыць навучанне на платнай форме па свайму жаданню зможа атрымаць статус маладога спецыяліста, перш за ўсё зможа атрымаць статус маладога спецыяліста, першае гарантаванае працоўнае месца, каб адбыцца як прафесіянал», — падкрэсліў Андрэй Іванец.
Міністр адзначыў, што зараз у ВНУ гарачая пара — ідуць уступныя іспыты ў абітурыентаў-мэтавікоў. «Вельмі хутка — з 12 ліпеня — пачнецца прыём ужо для абітурыентаў па агульным конкурсе на бюджэтныя месцы. Да 1 жніўня прадоўжыцца прыём для паступлення на платную форму атрымання адукацыі. Хацеў бы адзначыць, што сёння ў нашай краіне прыём і на бюджэт, і на платную форму поўнасцю адпавядае патрэбнасцям эканомікі ў кадрах, у якіх мае патрэбу наша краіна», — праінфармаваў кіраўнік адукацыйнага ведамства.