Андрэй Іванец адзначыў, што важна ствараць гібкія рэжымы і ўмовы работы дзіцячых садоў для бацькоў, якія выхоўваюць самых маленькіх дзяцей. «Акцэнт тут на стварэнні груп кароткачасовага знаходжання — ад дзвюх да чатырох гадзін, фарміраванні груп 12-гадзіннай работы, прадаўжэнні фарміравання сеткі ясельных груп для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў. Гэта павінна стаць асноўным у бягучым навучальным годзе, каб кожная маладая маці магла праявіць сябе прафесійна і выхаваць дзіця», — сказаў ён.
Цэнтральнай фігурай на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі застаецца настаўнік. «З новага навучальнага года мы запускаем школу педагогаў на базе Акадэміі нацыянальнай адукацыі для настаўнікаў-прадметнікаў. Асновай будзе глыбокі аналіз вынікаў уступнай кампаніі: цэнтралізаванага экзамену, нацыянальнага даследавання якасці адукацыі і новых падыходаў, якія мы будзем рэалізоўваць у рамках пілотнага праекта для васьмікласнікаў па паглыбленым вывучэнні матэматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі», — дадаў Андрэй Іванец.
Што датычыцца дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, то міністр адзначыў, што на ўзроўні інклюзіўнай адукацыі важна стварыць гібкі адукацыйны маршрут для кожнага дзіцяці. Работа з такімі дзецьмі патрабуе індывідуальнага падыходу. Гэта не толькі сетка спецыяльных дзіцячых садоў і школ, але павінна быць і развіццё інтэграваных груп і класаў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі. Яны павінны станавіцца больш гібкімі і адпавядаць патрэбнасцям кожнага дзіцяці. «Тут мы бачым неабходнасць пашырэння функцыяналу цэнтраў карэкцыйнага развіцця і навучання. Гэта вельмі важны элемент, які рэалізуе даступнасць бацькам і дзецям не толькі адукацыі, але і сацыялізацыі», — падкрэсліў ён.