Top.Mail.Ru
156

Іванец: Беларусь — інтэлектуальная краіна, і мы абавязаны рабіць стаўку на моладзь

Беларусь — інтэлектуальная краіна, таму ў нашай краіне стаўка робіцца на інтэлект і моладзь. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.


Сістэма беларускай адукацыі павінна захоўваць сацыяльную арыентаванасць, даступнасць і высокую якасць, падкрэсліў кіраўнік Міністэрства адукацыі.

— Менавіта таму асобныя даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі датычыліся работы нашых ВНУ, каледжаў, школ, — адзначыў Андрэй Іванец.

Кожны прадстаўнік маладога пакалення павінен мець магчымасць атрымаць тую адукацыю, з якой потым на працягу ўсяго жыцця ён зможа прафесійна рэалізоўвацца на карысць нашай краіны, засяродзіў увагу міністр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю