Top.Mail.Ru
183

Ізраіль пачаў маштабнае наступленне на Газу

Ізраільскія войскі пачалі наступленне на Газу, горад падвяргаецца масіраваным бамбаванням. Пра гэта паведамляюць РІА Навіны.



Наступленне пачалося ў панядзелак увечары, 15 верасня. Спачатку ВПС ЦАХАЛ нанеслі масіраваныя авіяўдары па горадзе, затым туды ўвайшлі танкі. Па дадзеных Ynet, усяго за 20 хвілін горад атакавалі 37 разоў. Як перадае WAFA, загінулі 62 чалавекі.

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац заявіў пасля начных удараў па сектары Газа, што горад Газа «ў агні», і пацвердзіў планы дзейнічаць да разгрому палестынскага руху ХАМАС і вызвалення закладнікаў.

«Газа ў агні. ЦАХАЛ жалезным кулаком наносіць удар па інфраструктуры, а салдаты ЦАХАЛ змагаюцца, ствараючы ўмовы для вызвалення закладнікаў і разгрому ХАМАС. Мы не адступім і не аслабім націск, пакуль наша місія не будзе завершана», — напісаў Кац у сацыяльнай сетцы X.


Сем’і Ізраільскіх закладнікаў пасля вестак аб пачатку наземнага наступлення арміі на горад Газа прыбылі ў Ерусалім. Пратэстоўцы супраць наступу Ізраіля ўсталявалі намёты перад рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху ў Ерусаліме. Паводле інфармацыі Ynet, паліцыя ачапіла зону ў радыусе 300 м ад рэзідэнцыі Ізраільскага прэм’ера.

Нетаньяху 8 верасня заклікаў насельніцтва горада Газа пакінуць яго, анансаваўшы магутную наземную аперацыю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю