Цана на квадратныя метры жылля з дзяржпадтрымкай не павінна перавышаць сярэднямесячную заработную плату, а якасць павінна адпавядаць сучасным патрабаванням. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва і павышэнні эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля, перадае БелТА.
«Прыярытэты ранейшыя: кошт метра-не вышэйшы за сярэднямесячны заробак, тэрміны ўводу — нарматыўныя. А якасць... Трэба зрабіць так, каб чалавек мог усяліцца ў дом або кватэру і жыць», — звярнуў увагу беларускі лідар.