Top.Mail.Ru
285

Каб Масленіца ўдалася. Якія бываюць памылкі пры прыгатаванні бліноў

Аб тыповых памылках пры прыгатаванні бліноў БелТА расказала намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Гомельскага дзяржаўнага каледжа кулінарыі Таццяна Бубнова.


Эксперт вылучыла некалькі найбольш важных момантаў пры прыгатаванні бліноў. Першае, на што трэба звярнуць увагу, — выбар якасных інгрэдыентаў, а менавіта мукі — у ёй павінна быць дастаткова клейкавіны.

Вадкія інгрэдыенты не павінны быць халоднымі - гаворка ідзе пра малако, ваду або любыя кісламалочныя прадукты. «Для іх ідэальнай тэмпературай будзе 30-35 градусаў, але выкарыстоўваць можна і пакаёвай тэмпературы. Пры прыгатаванні бліноў на дражджах таксама трэба тэмпературу ўлічваць. Дрожджы раствараюцца толькі ў цёплай вадкасці, гэта трэба каб яны добра актываваліся. Калі з’яўляюцца бурбалкі - цеста можна гатаваць», — патлумачыла яна.

Цеста для прыгатавання тонкіх блінцоў павінна быць кансістэнцыі вадкай смятаны. Яго можна рэгуляваць з дапамогай дадання інгрэдыентаў ўжо па ходзе смажання. 

«Калі вы бачыце, што бліны атрымліваюцца жорсткімі, — у цеста трэба ўліць вады ці малака, масла. Калі ж рвуцца — у сумесі не хапае мукі ці яйка. Перад тым як перавярнуць блін, трэба праверыць, каб цеста зверху было шчыльным, а краі прасмажыліся», — дадала Таццяна Бубнова. Пры гэтым на патэльню нельга дадаваць шмат алею. 


Часам пры замешванні ў цесце з’яўляюцца камячкі. Каб не дапусціць іх утварэння, у муку трэба дадаваць вадкасць маленькімі порцыямі. «Калі ўліць адразу ўсё, то камячкі абавязкова з’явяцца. Добра будзе працадзіць усё праз сіта. Яшчэ адзін варыянт — асобна дадаць у муку вадкасць, і толькі потым дадаваць астатнія інгрэдыентаў цеста», — параіла эксперт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю