Кабмін Літвы прыняў рашэнне закрыць граніцу з Беларуссю да 30 лістапада, паведамляе БелТА.
Раней гэта рэкамендавала МУС Літвы.
Згодна з пастановай літоўскага ўрада, закрыты будуць два апошнія пагранічныя пункты пропуску на граніцы з Беларуссю «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай».
Пры гэтым пункт пропуску «Шальчынінкай» поўнасцю спыніць сваю работу, а функцыянаванне пункта пропуску «Мядзінінкай» будзе абмежавана. Выключэнні будуць зроблены для асоб пэўных катэгорый, якім дазволена перасякаць дзяржаўную граніцу, да іх адносяцца дыпламаты і асобы, якія дастаўляюць дыпламатычную пошту, а таксама асобы, якія рухаюцца транзітам у Калінінград або з Калінінграда. Праз пункт пропуску «Мядзінінкай» вярнуцца ў Літву змогуць грамадзяне самой рэспублікі, а таксама іншых краін ЕС, замежнікі, якія маюць дазвол на часовае пражыванне ў Літве і гуманітарныя візы. У выключных выпадках граніцу змогуць перасячы і іншыя асобы пры пасрэдніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы.
Абмежаванні будуць дзейнічаць да паўночы 30 лістапада.