Top.Mail.Ru

Качанава: Аб росце якасці нашай прадукцыі сведчыць дынаміка экспарту

Выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму «Пяцігодка якасці: мэтавыя задачы і шляхі іх вырашэння» прайшло ў Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі.


У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, прадстўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, старшыні абласных і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, намеснікі старшыняў абласных выканкамаў і Мінскага гарвыканкама, якія курыруюць пытанні прамысловага комплексу эканомікі, кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, кіраўнікі прадпрыемстваў з сістэмы Дзяржстандарту, члены Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла: рашэнне Прэзідэнта ўслед за Годам якасці абвясціць пяцігодку якасці было ўзважаным і правільным: «Таму што мы разумеем, якая цяпер сур’ёзная канкурэнцыя складваецца на рынках, нашы прадпрыемствы павінны выпускаць якасную прадукцыю. Разам з тым дзеянне ўказа аб пяцігодцы якасці распаўсюджваецца не толькі на тавары і эканоміку, але і на ўсе сферы нашага жыцця». 

Са слоў спікера Савета Рэспублікі, пры рэалізацыі мерапрыемстваў Года якасці ў многіх сферах былі дасягнуты добрыя паказчыкі. У прыватнасці, было адрамантавана 5 тысяч кіламетраў аўтамабільных дарог пры плане 4,3 тысячы кіламетраў. Акрамя таго, былі выкананы работы па мадэрнізацыі і ўзвядзенні 2,7 тысяч кіламетраў лініі электраперадач. 

«Аб росце і якасці нашай прадукцыі таксама сведчыць дынаміка экспарту, — адзначыла Наталля Качанава. — Экспарт тавараў і паслуг па выніках 2024 года стаў рэкордным за 12 гадоў. І, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы пры ўручэнні сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці, які ўручаўся ўпершыню ў суверэннай Беларусі, — вынікі Года якасці — гэта вынік дзесяцігоддзяў нашага развіцця».

Але самазаспакойвацца нельга, падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі, неабходна рабіць усё для таго, каб не зніжаць якасць была ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Звароты, з якімі людзі прыходзяць на прыёмы да парламентарыяў, сведчаць, ёсць пытанні да якасці правядзення работ, напрыклад, у сферы ЖКГ. «Для нас вельмі важна, каб пытанні якасці жыцця, дэмаграфічныя пытанні і шэраг іншых былі заканадаўча ўрэгуляваны і вырашаліся», — сказала Наталля Качанава. 

255880-27.jpg

255880-21.jpg

Спікер дадала, што ў Беларусі ствараюцца прывабныя ўмовы для інвестыцый: «Мы разумеем, што работа па павышэнні якасці заўсёды спалучана з фінансаваннем, інвестыцыямі. Толькі за мінулы год у набыццё абсталявання, у тым ліку ў рамках праграм тэхпераўзбраення і мадэрнізацыі, у цэлым па рэспубліцы інвесціравана амаль 18 млрд. рублёў. Таму мы, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, ствараем прывабныя ўмовы для інвестыцый у мадэрнізацыю вытворчасці, асваенне новых відаў прадукцыі». 

На думку старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслава Татарыновіча, абмяркоўваць пытанні якасці неабходна як складовую частку распрацоўкі праграмных дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступныя пяць гадоў. «Члены Савета Рэспублікі актыўна бяруць удзел у абмеркаванні гэтых пытанняў, — падкрэсліў спікер. — Дзяржстандарт як орган-рэгулятар летась на разгляд парламента ўнёс два спецыяльныя законы („Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь“, „Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў“), яны былі прыняты і з канца мінулага года ўступілі ў дзеянне. Зразумела, што прававое забеспячэнне не абмяжоўваецца толькі галіновым заканадаўствам. Таму што пытанні, якія датычацца забеспячэння сістэмы якасці, распрацоўкі стандартаў як умовы пацвярджэння якасці прадукцыі, работ, паслуг, з’яўляюцца складовай часткай галіновых праграм і стратэгій для любога міністэрства. І гэтаму нададзена вельмі вялікая ўвага ўжо ў рамках новай праграмы дзейнасці ўрада, якая звязана, натуральна, з канцэпцыяй і Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшую пяцігодку. Спадзяёмся, што тыя рэкамендацыі і рашэнні, якія мы сёння вызначылі, дадуць магчымасць прадоўжыць сістэмную работу ў рамках тых задач, якія вызначаны ўказам Кіраўніка дзяржавы па пяцігодцы якасці».

Яна ВАЛАСАЧ

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю