Top.Mail.Ru

Качанава: Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла

Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.


Паводле слоў спікера, партыя была ўтворана менавіта ў той час, калі гэта было неабходна. Такая ініцыятыва прагучала ад членаў грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

«Гэтыя два гады паказалі: сапраўды зроблена вельмі шмат. Партыя „Белая Русь“ адбылася. У вашых радах сёння 68 тыс. Гэта добрая лічба. Але не за лічбамі вынік, — сказала Наталля Качанава. — Мы ўбачылі, што сапраўды гэта тыя людзі, якія хочуць па закліку сэрца зрабіць усё, каб падтрымаць той лад, які ёсць у нашай краіне. А наша краіна, як заўсёды кажа прэзідэнт, — гэта перш за ўсё людзі. За 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва мы стварылі выдатную суверэнную незалежную краіну. І асноўным напрамкам дзейнасці партыі з’яўляецца менавіта гэта — умацаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, падтрымка канстытуцыйнага ладу, канстытуцыйнага закона ў нашай краіне. Вось што вызначае асноўны напрамак дзейнасці партыйцаў».

PIV_3089_result-1 (1).jpg

PIV_3452_result-1 (1).jpg
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю