Top.Mail.Ru

Качанава: Дапамагаць тым, хто мае патрэбу, — наша беларуская традыцыя

Дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў гэтым — наша беларуская традыцыя. Такой думкай падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас адкрыцця новага корпуса Мінскага гарадскога сацыяльнага пансіяната «Гармонія», паведамляе БелТА.


«Адкрыццё такіх аб’ектаў ужо стала добрай традыцыяй для Мінска. І, канешне, гэта палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне. Прэзідэнт заўсёды гаворыць, што галоўнае — гэта людзі. І тыя пытанні, з якімі ў іх узнікаюць цяжкасці, мы мусім вырашаць так, каб людзям было камфортна. Мы разумеем, што сацыяльная палітыка нашай дзяржавы накіравана на клопат аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Гэты ключавы кірунак для нас, і ў гэтым няма ніякіх сумневаў», — сказала спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў гэтым — гэта наша беларуская традыцыя. «Сёння мы выдатна разумеем, што людзі старэйшага ўзросту, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях, маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы і яны павінны быць забяспечаны ўсім неабходным. Разумеючы гэта, дзяржава робіць усё магчымае, каб людзі маглі атрымаць дастойную медыцынскую дапамогу і камфортныя ўмовы пражывання, асабліва калі яны застаюцца адны», — падзялілася Наталля Качанава.

Як адзначыла спікер, у сістэме сацыяльнай абароны працуюць людзі з добрай душой і сэрцам, бо інакш у такіх установах нельга. «І ўсе мы гэта цэнім, — сказала Наталля Качанава. — Я хацела б выказаць шчырую падзяку ўсім супрацоўнікам органаў сацыяльнай абароны. Нізкі вам паклон за вашу няпростую працу. Чым старэйшым становішся, тым больш разумееш наколькі гэта важна для нашых людзей. Дзякуй вам за вашу працу, за вашу адданасць і клопат».

Старшыня Савета Рэспублікі перадала дырэктару сацыяльнага пансіяната Эльміры Шэрметавай падарунак — сертыфікат на набыццё тэхнічных сродкаў рэабілітацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю