Top.Mail.Ru

Качанава: Лесааднаўленне — інвестыцыя ў здароўе грамадзян і эканоміку краіны

Члены Савета Рэспублікі на чале са старшынёй Наталляй Качанавай прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!» у Калодзішчанскім лясніцтве Бараўлянскага спецлясгаса, перадае БелТА.

Наталля Качанава падкрэсліла важнасць ініцыятывы па лесааднаўленні. «Лес — гэта перш за ўсё экалогія і здароўе людзей, а таксама значная частка эканомікі краіны. Мы можам пастаўляць на экспарт не толькі драўніну, але і вырабы, якія сёння выпускаюць нашы прадпрыемствы», — сказала спікер.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, дзяржаўныя органы з радасцю прымаюць удзел у такіх акцыях. Паколькі гэта магчымасць паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы і зрабіць нешта карыснае для сваёй краіны, унёсшы ўклад у яе будучыню.


Работы па лесааднаўленні праводзяцца на ўчастку 3 га хвойных культур на месцы буралому, дзе ў канцы ліпеня 2025 года каля 120 га пацярпела ад ураганнага ветру. Наталля Качанава адзначыла, што стыхія нанесла сур’ёзную шкоду і неабходна зрабіць усё, каб захаваць лес для будучых пакаленняў.Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Алейнік падкрэсліў: «Беларусь — гэта лёгкія Еўропы. І сёння мы напаўняем гэтыя лёгкія новым кіслародам». Удзел у акцыі, паводле яго слоў, неабходны для паляпшэння якасці жыцця людзей, краіны і будучых пакаленняў.

Маладзёжны савет пры Савеце Рэспублікі па традыцыі прымае ўдзел у акцыях па добраўпарадкаванні і пасадцы дрэў. «Мы сваёй працай у дружалюбнай абстаноўцы закладваем новы лес. Праз гады можна зноў прыехаць на гэта месца ўжо са сваімі дзецьмі і ўбачыць, як выраслі гэтыя дрэвы, — сказала старшыня Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Аліна Рацькова. — Такія мерапрыемствы — магчымасць прывіць моладзі любоў да працы і беражлівыя адносіны да прыроды».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю