Мерапрыемствам другога дня Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц СНД папярэднiчала ўрачыстая цырымонiя ўскладання кветак i вянкоў на Пiскароўскiх мемарыяльных могiлках. Нагадаем, у Пецярбургу на МПА СНД працавала парламенцкая дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублiкi Наталляй Качанавай.
«Дух народа-пераможцы — у кожным з нас»
Выступаючы на ўрачыстым пасяджэннi Мiжпарламенцкай Асамблеi, прысвечаным юбiлею Вялiкай Перамогi, Наталля Качанава звярнула ўвагу, што зусiм няшмат часу застаецца да асаблiва важнай i знакавай даты, якая восем дзесяцiгоддзяў таму з’явiлася заканамерным трыумфам справядлiвасцi, падарыла доўгачаканую надзею на мiрную будучыню. Па словах спiкера, памяць аб Вялiкай Перамозе непадуладная часу. «Яна стала сiмвалам адзiнства i згуртаванасцi шматнацыянальнага савецкага народа, — падкрэслiла Старшыня Савета Рэспублiкi. — Скрэпай, якая звязала нашы брацкiя краiны ў адзiны генетычны вузел. Яго разарваць не дазволiць дух народа-пераможцы, якi — у кожным з нас».
Спiкер канстатавала, што Беларусь — жывы помнiк той страшнай вайне. «Наша краiна першай прыняла на сябе зруйнавальны ўдар дывiзiй вермахта, — канкрэтызавала яна. — Загiнуў кожны трэцi, тысячы разбураных i спаленых вёсак назаўжды знiклi з зямлi. Беларускi народ проста знiшчалi ў лагерах смерцi, доследных лабараторыях, газавых камерах, уласных дамах. Кожны сантыметр зямлi насычаны крывёй яе жыхароў i савецкiх салдат. Мы ведаем гэту горкую праўду не па падручнiках. Мы выраслi з ёй. I адабраць яе нiкому не дазволiм».
Наталля Качанава звярнула ўвагу на небяспечныя тэндэнцыi, калi скажаюць гiсторыю i ацэнкi вынiкаў Другой сусветнай вайны, спрабуюць ураўноўваць у правах ахвяр i катаў, вызвалiцеляў i агрэсараў, ставяць пад сумненне рашэннi мiжнароднага ваеннага трыбунала. «Нам прапануюць паверыць у тое, што чорнае — гэта белае, узамен на палiтычнае i фiнансавае заступнiцтва, — удакладнiла яна. — Зносяцца помнiкi i апаганьваюцца магiлы герояў-вызвалiцеляў. Па вулiцах вызваленай Еўропы маршыруюць неанацысты. А ў парламенце Канады легiянеру СС, якi вызначыўся асаблiвай жорсткасцю, апладзiруюць стоячы тыя, хто пiша законы новага часу. Сучаснае пакаленне еўрапейцаў ужо не ведае, што нараджэннем яны абавязаны не толькi продкам, але i нашым воiнам, якiя заплацiлi сваiм жыццём за мiр i iх светлую будучыню. Будучыню, якая так i не наступiла для больш чым трох мiльёнаў беларусаў, якiя загiнулi ў баях, былi забiтыя i закатаваныя да смерцi нямецкiмi акупантамi».
«Мы ў спадчыну павiнны перадаць тое, што доўгiя гады беражлiва захоўвалi самi»
Беларусь, па словах Старшынi Савета Рэспублiкi, адкрыта i паступальна прасоўвае iдэi мiру i палiтыку сяброўства на ўсiх мiжнародных пляцоўках. «Мiр — гэта не проста адсутнасць вайны, а жыццё ў бяспецы i гармонii, — акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава. — Як падкрэслiў Прэзiдэнт нашай краiны Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка на апошнiм пасяджэннi Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД, украсцi можна памяць, але не праўду: «Калi б не было гераiзму савецкага народа — не было б тых дзяржаў i людзей, якiя робяць усё, каб дыскрэдытаваць подзвiг савецкага народа i забраць нашу Вялiкую Перамогу, якая нас так аб’ядноўвае».
Спiкер канстатавала, што на парламентарыяў ускладзена асаблiвая мiсiя — умацоўваць сувязi i ўзаемаадносiны, а не ўзводзiць агароджы па перыметры нашых заходнiх суседзяў. «I той факт, што летась на святочным парадзе ў гонар Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь i 80-годдзя Вызвалення Беларусi ўпершыню бралi ўдзел ваенныя разлiкi з краiн Садружнасцi i Кiтая, сведчыць аб гатоўнасцi сумесна абараняць агульную тэрыторыю i паветраную прастору, — падкрэслiла яна. — А гэта ўжо зона адказнасцi сучаснага пакалення. Iм, маладым, будаваць новую архiтэктуру бяспекi. Мы толькi ў спадчыну з рук у рукi павiнны перадаць iм тое, што доўгiя гады беражлiва захоўвалi самi».
Старшыня Савета Рэспублiкi звярнула ўвагу на важнасць умацавання духу пераможцаў у моладзi, перадачы ўнiкальнага савецкага досведу зблiжэння народа з захаваннем нацыянальных iнтарэсаў, агульных гiстарычных дасягненняў, памяцi тым, хто працягне ствараць у iмя мiру i дабрабыту. «Мы верым, што кансалiдацыя намаганняў па захаваннi гiстарычнай праўды ў барацьбе супраць нацыстаў i iх памагатых будзе працягнута, што ў заходнiх палiтыкаў у рэшце рэшт возьме верх розум i агрэсiўную рыторыку яны зменяць на канструктыўны дыялог, — рэзюмавала Наталля Качанава. — Бо рана цi позна ўсе канфлiкты i войны заканчваюцца за сталом перагавораў i заключэннем мiру. I задача парламентарыяў Садружнасцi — для гэтага падрыхтаваць глебу, заснаваную на справядлiвасцi, гуманнасцi, трагiчных уроках гiсторыi i Вялiкай Перамогi».
* * *
На палях сесii МПА СНД Старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава сустрэлася са старшынёй Сената Олiй Мажлiса Танзiлай Нарбаевай. Бакi абмеркавалi падрыхтоўку да III Беларуска-Узбекскага жаночага бiзнес-форуму, якi хутка пройдзе ў Вiцебску, а таксама шляхi ўмацавання мiжпарламенцкага, рэгiянальнага i маладзёжнага супрацоўнiцтва.
Наталля Качанава адзначыла важнасць гэтай двухбаковай сустрэчы напярэдаднi 80-годдзя Вялiкай Перамогi: «Мы разам удзельнiчалi ва ўрачыстым пасяджэннi, разам абмяркоўвалi актуальныя пытаннi парадку дня. Усё гэта вярнула нас у тыя гады, калi ўсе мы былi ў Савецкiм Саюзе, калi мы былi адзiным народам. Але нас нiшто не падзялiла, мы i сёння разам».
Старшыня Савета Рэспублiкi падкрэслiла, што памiж Беларуссю i Узбекiстанам складваюцца добрыя адносiны. «Мы зробiм усё для таго, каб дамоўленасцi, дасягнутыя кiраўнiкамi нашых дзяржаў, былi выкананы», — сказала Наталля Качанава.
«Мы актыўна рыхтуемся да правядзення III Беларуска-Узбекскага жаночага бiзнес-форуму, каб паказаць вам нашы рэгiёны, — адзначыла Старшыня Савета Рэспублiкi. Сёлета мы прыўносiм у форум вельмi важны напрамак — гэта супрацоўнiцтва памiж нашымi дэпутацкiмi структурамi, якiя працуюць непасрэдна з людзьмi. Мы пакажам, падзелiмся досведам. Супрацоўнiцтву органаў мясцовага самакiравання неабходна надаць iмпульс».
Паводле прэс-службы Савета Рэспублiкi