Top.Mail.Ru

Качанава на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Лаоса адзначыла ўзаемную падтрымку краін і важнасць парламенцкага дыялогу

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра, міністрам замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тхангсаванам Фамвіханам адзначыла ўзаемную падтрымку дзвюх краін і звярнула ўвагу на важнасць інтэнсіфікацыі парламенцкага дыялогу, перадае БелТА. 


Спікер адзначыла, што паміж Беларуссю і Лаосам заўсёды былі добрыя, сяброўскія адносіны, заснаваныя на ўзаемаразуменні і ўзаемадаверы. Выказала ўпэўненасць, што візіт віцэ-прэм’ера Лаоса стане добрым стымулам для далейшага развіцця супрацоўніцтва.


Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла плённае супрацоўніцтва на ўзроўні ўрадаў, міністэрстваў, а таксама звярнула ўвагу на важнасць кантактаў, якія склаліся паміж палітычнымі партыямі.

«Для нас вельмі важнае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. Па лініі міжпарламенцкіх кантактаў мы будзем рабіць усё, каб ажыццявіць дамоўленасці, дасягнутыя нашымі прэзідэнтамі», — сказала Наталля Качанава. 


Для гэтага створаны групы дружбы, бакі гатовы абменьвацца візітамі. «І я лічу, што мы павінны гэта рабіць. Я ўпэўнена, што пасля вашага візіту мы запросім калег-парламентарыяў прыехаць у Беларусь, каб мы намецілі далейшыя шляхі для супрацоўніцтва. Мне бачыцца, што мы павінны актуалізаваць (міжпарламенцкія адносіны. — Заўв. БелТА) з улікам сучасных рэалій», — сказала спікер.

Адзначана важнасць узаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, у міжнародных арганізацыях. Так, наладжана супрацоўніцтва на ўзроўні Азіяцкай парламенцкай асамблеі, Руху недалучэння, Міжпарламенцкага саюза. «Мы заўсёды па-добраму ставіліся адзін да аднаго і падтрымлівалі адзін аднаго, што вельмі важна ў цяперашні няпросты час», — сказала спікер.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю