Зацікаўленасць — па ўсіх кірунках
Па словах Наталлі Качанавай, дынаміка адносін паміж краінамі знаходзіцца на высокім узроўні. Аб гэтым, як канстатавала спікер, сведчаць шматлікія візіты кубінскіх дэлегацый, якія прыязджаюць у Беларусь, а таксама паездкі ў Кубу прадстаўнікоў нашай краіны, у рамках якіх вырашаюцца вельмі важныя стратэгічныя пытанні. У гэтай сувязі спікер узгадала абмен візітамі ўрадавымі дэлегацыямі, калі былі падпісаны сур’ёзныя праграмы гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, якія ўжо даюць свой вынік. У прыватнасці, на Кубе створана сумеснае з Беларуссю фармацэўтычнае прадпрыемства.
«Для нас вельмі важнае парламенцкае вымярэнне, — канстатавала Наталля Качанава. — У нас сапраўды склаліся вельмі добрыя адносіны з нашым калегай, кіраўніком Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы Эстэбанам Ласо Эрнандэсам. Гэта вельмі шчыры кіраўнік парламента, які робіць усё для таго, каб і народ, і краіна жылі добра. Мы гатовы вырашаць усе пытанні і задачы, якія стаяць перад намі, як парламентарыямі, бо гэта таксама вельмі важна».
Акрамя таго, па словах Старшыні Савета Рэспублікі, перспектыўным будзе пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, у галіне адукацыі, культуры, спорту і турызму. «Вельмі хацелася б, каб кубінцы паглядзелі Беларусь (нам ёсць што паказаць), роўна так як і нашы беларусы павінны мець магчымасць убачыць цудоўную краіну Кубу», — лічыць спікер.
Ад фармацэўтыкі да турызму
«Вельмі прыемна, што ў ёсць краіна, на якую мы можам палажыцца, — сказаў у адказ Санцьяга Перэс Бенітэс. — Вы — верныя саюзнікі. На Кубу вы можаце заўсёды разлічваць».
Пасол лічыць важным супрацоўніцтва па лініі моладзі і жаночых арганізацый. Падтрымліваючы гэтыя ініцыятывы, Наталля Качанава прапанавала запрасіць у Беларусь дэлегацыю Федэрацыі кубінскіх жанчын.

Санцьяга Перэс Бенітэс лічыць, што грамадзяне Кубы павінны больш ведаць пра патрыятычную работу, якая праводзіцца ў Беларусі. «Вы — народ-пераможца, які перамог у Вялікай Айчыннай вайне, — сказаў ён. — У нас шмат агульнага. Нельга забываць урокі мінулага».
Падчас размовы прагучала і тэма паглыблення супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Перспектыўным кірункам узаемадзеяння з’яўляецца і развіццё турыстычнай сферы.
Рэзюмуючы, Наталля Качанава падкрэсліла, што з Кубай патрэбна ўзаемадзейнічаць больш цесна. «Мы разумеем, што там надзейныя людзі, — сказала спікер. — Тое, што трэба сёння выкарыстоўваць, трэба выкарыстоўваць. І ў ахове здароўя, і ў будаўніцтве, і ў сельскай гаспадарцы».
Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА
У тэму
У размове з журналістамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Перэс Бенітэс праанансаваў візіт у Беларусь Прэзідэнта Кубы, які адбудзецца ў канцы чэрвеня. «У яго цудоўныя адносіны з Аляксандрам Рыгоравічам, — падкрэсліў пасол. — Яны сустракаюцца на розных міжнародных пляцоўках. Мы лічым, што гэты візіт паўплывае на якасны скачок у нашых адносінах».

Па словах дыпламата, у цяперашніх умовах важна знайсці канкрэтныя нішы для далейшага ўзаемадзеяння. «У нас вялізны патэнцыял і па сумесных праектах, і па продажы беларускіх медыцынскіх прэпаратаў не толькі на Кубе, а і ў Лацінскай Амерыцы, а кубінскіх — тут, — канкрэтызаваў ён. — Мы заўсёды былі вельмі блізкія, нам трэба працягваць працаваць. Мы многае можам зрабіць. З парламентарыямі Беларусі заўсёды вельмі лёгка размаўляць, бо мы адзіныя ў тым, што абараняем свой суверэнітэт і незалежнасць».
Па словах старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі Сяргея Алейніка, адносіны паміж Беларуссю і Кубай правераны часам. «У нас склаўся вельмі сур’ёзны палітычны дыялог на ўсіх узроўнях, у тым ліку на найвышэйшым, — адзначыў ён. — Вядома, усе гэтыя гады мы ўмацоўвалі і міжпарламенцкае супрацоўніцтва, якое таксама паспяхова развіваецца».

Сенатар адзначыў, што створана міжпарламенцкая камісія высокага ўзроўню, працуе група сяброўства паміж парламентамі нашых краін, ажыццяўляецца абмен візітамі. «Мы выкарыстоўваем парламенцкую дыпламатыю для ўмацавання сур’ёзнага патэнцыялу супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай, — канкрэтызаваў ён. — Найперш размова ідзе аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і фармацэўтыкі. Нядаўна на Кубе было створана сумеснае беларуска-кубінскае фармацэўтычнае прадпрыемства. У ходзе выстаўкі, якая прайшла ў Кубе ў красавіку 2025 года, было зарэгістравана больш як 50 беларускіх прэпаратаў, якія атрымалі адпаведную сертыфікацыю, былі заключаны кантракты на пастаўку каля 30 беларускіх прэпаратаў на кубінскі рынак».
Па словах Сяргей Алейніка, на сустрэчы абмяркоўвалася і пытанне прамысловай кааперацыі. «За некалькі дзесяцігоддзяў мы паставілі на Кубу вялікі аб’ём беларускай тэхнікі: гэта трактары Мінскага трактарнага завода, прадукцыя Мінскага аўтамабільнага завода, — паведаміў ён. — Цяпер стаіць пытанне мадэрнізацыі, магчымага стварэння зборачных вытворчасцяў, сэрвісных цэнтраў».