Top.Mail.Ru

Качанава пра арганізацыю выбараў: Шоу і ўзрушэнні ні да чаго добрага не прыводзяць

Шоў і ўзрушэнні падчас выбарчых працэсаў ні да чаго добрага не прыводзяць. Пра гэта ў навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.


«Шоў і ўзрушэнні ні да чаго добрага не прыводзяць. Гэта бяда, гэта трагедыя. І калі прыцягваць увагу да выбарчых працэсаў такім шляхам, то гэта шлях у нікуды. Наадварот, тады, калі гэта праходзіць мірна, спакойна, зладжана, кажа пра тое, што грамадства разумее, якая адказнасць ляжыць на кожным з нас за будучыню краіны», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Як паведамлялася, на тыдні падчас сустрэч з даверанымі асобамі і кіраўнікамі рэгіёнаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка казаў пра неабходнасць правесці выбары як свята і ў адпаведнасці з законам, але не ў выглядзе «амерыканскага шоу», дзе даходзіць і да стральбы.

Карыстаючыся выпадкам, журналісты таксама пацікавіліся ў кіраўнікоў рэгіёнаў відамі на наступны год і іх поглядам на цяперашняе развіццё.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік адзначыў прафіцыт бюджэту ў рэгіёне і добрыя лічбы росту. «Тут галоўнае не расслабіцца. Не палічыць, што ўсе негатыўныя наступствы санкцыйнага ціску ўжо пераадоленыя», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын упэўнены, што ў сучасным свеце спакойных гадоў дакладна не будзе: «ужо ў якім фармаце, як гэта будзе, якія нам сюрпрызы, якіх „чорных лебедзяў“ нам рыхтуе жыццё, гэта ўжо складана прадбачыць. Трэба старацца быць гатовым да любых сітуацый і ўмець на іх своечасова і правільна рэагаваць».

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю