Top.Mail.Ru

Качанава пра гармонію паміж асабістым і прафесійным у жыцці жанчыны

Сям'я — не перашкода для кар'еры, а апора

Паводле слоў спікера Савета Рэспублікі, сучасная жанчына не проста займаецца справай, якую яна выбрала ў жыцці, але таксама цікавіцца працэсамі, якія адбываюцца ў свеце, пытаннямі бяспекі і стабільнасці ў сваёй краіне. Яе жыццё шматграннае, інтарэсы рознабаковыя, паведамляе БелТА.

Аднак сапраўдную паспяховасць у жыцці вызначае гармонія паміж асабістым і прафесійным. І сям’я ў гэтых адносінах не з’яўляецца перашкодай для кар’еры, а наадварот, дае апору.

Наталля Качанава ўпэўненая, што стварэнне сям’і не выключае магчымасць прафесійнага росту. «Адно другога не замяняе. Жанчына, якая адбылася як маці, як жонка, прафесійна больш упэўнена. Так, яна больш абмежаваная ў часе, таму што трэба надаць увагу сям’і, дзецям. Разам з тым яна адчувае сябе больш упэўненай у гэтым жыцці», — сказала Старшыня Савета Рэспублікі, дадаўшы, што такі баланс і вызначае, на яе думку, паўнавартаснае жыццё любой жанчыны.

  • Унутраная раўнавага напрамую ўплывае на адчуванне шчасця, якое ў кожнага сваё, але непарыўна звязана з дабрабытам краіны, упэўненая спікер. «Кожная жанчына ацэньвае сваё шчасце па-рознаму, у залежнасці ад характару, стаўлення да жыцця. Хтосьці шчаслівы ад таго, што набыў машыну, а хтосьці шчаслівы ад падоранага букеціка рамонкаў або васількоў», — сказала Наталля Качанава. Аднак гэта адчуванне непарыўна звязана з разуменнем і ацэнкай больш глабальных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце і краіне, лічыць спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што сапраўды шчаслівы той чалавек, які ўсведамляе: дзяржава клапоціцца пра яго, стварае ўмовы для навучання, працы, прафесійнага і асобаснага росту. «Разуменне таго, што нарадзіўся, вучыўся, набыў прафесію, стварыў сям’ю ў сваёй краіне спакойна, шчасна, і ёсць чалавечае шчасце. І ўсё роўна, хто ты сёння па пасадзе, прафесіі, якога ты ўзросту», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Звяртаючыся да тэмы Года беларускай жанчыны, спікер расказала пра тое, якія ініцыятывы і мерапрыемствы плануе правесці Савет Рэспублікі. «Мы вельмі сур’ёзна падышлі да адпрацоўкі мерапрыемстваў Года беларускай жанчыны. Распрацаваны план мерапрыемстваў, зацверджаны ўрадам, у які мы ўносілі свае прапановы. Гэта досыць цікавыя мерапрыемствы, якія, мне здаецца, раскрыюць нашу жанчыну і пакажуць яе шматграннасць, прыгажосць, чароўнасць, розум і талент», — сказала Наталля Качанава.

Савет Рэспублікі правядзе шэраг мерапрыемстваў, якія ўжо сталі традыцыйнымі. Сярод іх, напрыклад, форум «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава», удзельнікі якога абмяркоўваюць важнасць духоўных і сямейных каштоўнасцяў, добрых узаемаадносін у сям’і. Пройдзе Беларуска-Узбекскі Жаночы бізнес-форум. Дзякуючы гэтай пляцоўцы жанчыны не толькі прафесійна кантактуюць, разглядаюць эканамічныя пытанні, але і становяцца добрымі сяброўкамі, заўважыла спікер

Будзе рэалізаваны шэраг новых ініцыятыў. «Мы прапанавалі стварыць лічбавую платформу пра тых жанчын, якія ўнеслі важкі ўклад у станаўленне нашай краіны. На дадзенай платформе можна будзе прачытаць пра жыццё знакамітых жанчын, якія праслаўлялі нашу краіну ў розныя перыяды», — адзначыла Наталля Качанава.

Савет Рэспублікі ініцыяваў і такую ​​акцыю, як «Рука дапамогі». Сутнасць у тым, што кожная жанчына-парламентарый пасябруе з той жанчынай, якой патрэбна дапамога (не абавязкова матэрыяльная, магчыма, добрая парада, падказка або дапамога ў лячэнні). «Мы ўжо пачалі ў гэтым напрамку працаваць. Я далёкая ад думкі, што мы будзем пра гэта расказваць у публічнай прасторы, таму што гэта не вельмі правільна. Але калі кожная з нас не публічна зможа падтрымаць хаця б адну жанчыну, якая апынулася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дапамагчы ёй, гэта будзе выдатна. Будзем старацца зрабіць усё для таго, каб кожная жанчына разумела і ведала: ёсць людзі, якія дапамогуць і падтрымаюць», — рэзюмавала спікер.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю