Top.Mail.Ru

Качанава: Праект «Цягнік памяці» сапраўды ўнікальны

«Цягнік памяці» — сапраўды ўнікальны праект, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2025 годзе сумеснага беларуска-расійскага патрыятычнага культурна-асветніцкага праекта «Цягнік Памяці», перадае БелТА.


«Сёння мы праводзім першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні сумеснага беларуска-расійскага патрыятычнага праекта „Цягнік Памяці“. Гэта маладзёжнае мерапрыемства праводзіцца ў нашай краіне сумесна з Расійскай Федэрацыяй ужо тры гады. Сёлета мы будзем праводзіць яго чацвёрты раз», — расказала Наталля Качанава.

Па словах спікера, гэта мерапрыемства сябе вельмі добра зарэкамендавала. «Перш за ўсё патрыятычнае выхаванне моладзі, веданне гісторыі нашай Саюзнай дзяржавы, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Колькасць удзельнікаў з года ў год прырастае. Калі ў першы год правядзення — у 2022 годзе — краін-удзельніц было толькі дзве — Беларусь і Расія, то ўжо ў 2023 годзе да нас далучыліся яшчэ дзве краіны. На трэці год — 2024-ы — былі ўжо рабяты з васьмі краін».

«Тое, што гэты праект сапраўды ўнікальны і добра сябе зарэкамендаваў, сведчаць водгукі рабят. У іх ёсць свой сайт, Telegram-канал, яны камунікуюць, падтрымліваюць адносіны, нават нягледзячы на тое, што былі ўдзельнікамі праекта тры гады таму. Яны вельмі добра сябруюць, яны вывучылі і ведаюць гісторыю Вялікай Перамогі. У 2024 годзе мы адзначалі 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гэты год для нас асаблівы — 80-годдзя Вялікай Перамогі. Мы будзем адзначаць гэтае свята», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю