Качанава прыняла ўдзел у пасадцы яблыневага саду ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі
«Важна перш за ўсё, што сёння мы разам высаджваем яблыневы сад у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі. Гэта свята, якое мы адзначаем кожны год з асаблівым трапятаннем у душы. І, вядома, калі мы высадзім гэты цудоўны сад і тут будуць пладаносіць гэтыя дрэвы, кожны раз мы будзем успамінаць аб 80-годдзі Вялікай Перамогі», — сказала Наталля Качанава.
Спікер адзначыла значнасць таго, што ў пасадцы сада прымае ўдзел маладзёжнае крыло Беларускага саюза жанчын. «Гэта такая добрая традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэта важна ў Год добраўпарадкавання, у пяцігодку якасці. Калі мы высаджваем такія цудоўныя сады. А самае галоўнае — гэта памяць. Гэта наша памяць аб тых людзях, якія абаранілі свабоду і незалежнасць. Няхай гэтыя яблыні растуць як напамінак таго, што мы ніколі не павінны дапусціць надалей такіх страшных падзей, якія былі на нашай зямлі. А гэтыя яблыні цешаць людзей толькі сваім плёнам і сваім прыгожым красаваннем у выдатныя вясновыя дні», — рэзюмавала Наталля Качанава.