Top.Mail.Ru

Качанава: Тое, што гэта Дырэктыва дасць вынік, у мяне няма сумненняў

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў інтэрв’ю журналістам Першага інфармацыйнага тэлеканала расказала, чым важна дысцыпліна і ці дасць эфект падпісаная 2 красавіка кіраўніком дзяржавы Дырэктыва аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны, паведамляе БелТА.


«Тое, што гэта Дырэктыва дасць вынік, у мяне няма сумненняў. Перш за ўсё гэта ўзгадненне тых дакументаў, якія часам гадамі ходзяць па дзяржаўных органах і не ўзгадняюцца своечасова. Гэта зацягвае прыняцце пэўных рашэнняў. Таму, мне здаецца, вось у гэтай частцы гэта абсалютна правільна, — сказала Наталля Качанава. — Што да выканальніцкай дысцыпліны, наогул дысцыпліны ў цэлым, вядома, гэта вельмі важна. На гэта трэба звяртаць асаблівую ўвагу. Мне бачыцца, што ад гэтага залежыць эфектыўная работа кожнага — і дзяржаўнага органа, і любога прадпрыемства і арганізацыі».

«Калі параўноўваць з іншымі краінамі, мне здаецца, мы дастаткова нядрэнна працуем. Але ёсць пытанні, якія патрабуюць больш аператыўнага вырашэння. Часам яны сапраўды неправамерна зацягваюцца. Такое ёсць. Але ўсё залежыць ад спецыяліста і кіраўніка, якія займаюцца вырашэннем гэтых пытанняў. На мой погляд, у нашай краіне невырашальных пытанняў няма», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю