Сустрэча ў Мінску з членамі Савета Рэспублікі мінулых скліканняў пачалася з вялікай размовы аб трыццацігадовым шляху Савета Рэспублікі — ад першых крокаў пасля рэферэндуму 1996 года і пачатку работы ў студзені 1997-га да восьмага склікання, які прадаўжае летапіс ва ўмовах абноўленай дзяржаўнай сістэмы. Гасцям быў прадэманстраваны фільм аб дзейнасці Савета Рэспублікі, дзе пра мінулы і сённяшні дзень гаварылі людзі, якія стаялі каля вытокаў фарміравання прававога фундамента суверэннай Беларусі, і тыя, хто сёння трымае высокую планку гэтай работы.
Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што сустрэчы ў рэгіёнах да юбілею парламента сталі цёплай традыцыяй, якая дае магчымасць сабраць разам тых, хто ў розныя гады працаваў у Савеце Рэспублікі. «Тыя, хто стаяў каля вытокаў плячо ў плячо з маладым Прэзідэнтам, стваралі трывалую прававую аснову дзяржавы. Толькі ў першым скліканні было прынята 18 кодэксаў. Усё, што рабіла наша старэйшае пакаленне, было правільным, і гэта бачна па тым, якой цудоўнай стала наша краіна — унікальная незалежная дзяржава, з якой лічацца ўсе ў свеце».

Але галоўнае правіла для прадстаўнікоў Савета Рэспублікі ўсіх скліканняў, паводле слоў Наталлі Качанавай, застаецца нязменным — законы павінны ісці ад самога жыцця і адказваць на запыты часу.

Яна таксама падкрэсліла, што членам Савета Рэспублікі ад горада Мінска працаваць у мегаполісе заўсёды было няпроста, але сталіца мяняецца на вачах — аднаўляюцца гістарычныя помнікі, будуецца жыллё, добраўпарадкоўваюцца дзясяткі новых зон адпачынку.

«Былых членаў Савета Рэспублікі не бывае: прадстаўнікі розных скліканняў і сёння глыбока ўнікаюць у жыццё краіны, дзеляцца вопытам і падказваюць, на што звярнуць увагу. Наша дзяржава сапраўды народная, мы робім усё для таго, каб так было і ў далейшым», — адзначыла Наталля Качанава.

Віншуючы ўдзельнікаў мерапрыемства з юбілейнай датай, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адзначыў, што за 30 гадоў краіна шмат перажыла. "Усе памятаюць, што было ў пачатку 90-х. Спыняліся заводы і фабрыкі, не хапала самага неабходнага. І тыя эпахальныя рашэнні, якія здолелі аб’яднаць людзей, адыгралі важную ролю. Народ выбраў свой шлях і падтрымаў Прэзідэнта. А Савет Рэспублікі ўнёс вялікі ўклад у далейшае развіццё дзяржавы, сфарміраваўшы заканадаўчую аснову, члены Савета Рэспублікі — гэта адзінае цэлае, адзіны арганізм горада, і кожны аддае сілы, каб было лепш, камфортней, каб кожны чалавек адчуваў клопат і ўвагу.

На працягу 30 гадоў у Савеце Рэспублікі працавалі 395 чалавек, сярод якіх 53 прадстаўнікі Мінска (37 мужчын і 16 жанчын).