Васіль ГЕРАСІМАЎ — аб выніках дзейнасці Камітэта дзяржкантролю за мінулы год і ключавых задачах на перспектыву
Як адзначыла на сумесным пасяджэнні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА, парламент і Камітэт дзяржаўнага кантролю эфектыўна ўзаемадзейнічаюць для вырашэння мэтавых задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, і рэалізацыі нацыянальных прыярытэтаў развіцця нашай краіны. Па словах спікера, парламентарыі нязменна ўлічваюць пазіцыю ведамства ў законапраектнай дзейнасці, якая заўсёды практыкаарыентаваная і абгрунтаваная.
Як звярнуў увагу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю, летась работа ведамства была засяроджана на забеспячэнні эканамічнай бяспекі дзяржавы. Асноўная ўвага ўдзялялася кантролю за выкананнем бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, выяўленнем рэзерваў павелічэння аб’ёмаў вытворчасці, загрузкай магутнасцяў, асваеннем выпуску новай прадукцыі і інш.
«Як даручалася кіраўніком дзяржавы, апошнім часам упор у кантрольнай дзейнасці робіцца на дзейсную прафілактыку, — акцэнтаваў увагу Васіль Герасімаў. — За апошнія чатыры гады колькасць кантрольных мерапрыемстваў усіх відаў знізілася: праверак і мерапрыемстваў тэхнічнага характару — амаль у два разы, маніторынгаў — амаль у пяць разоў». Пры гэтым, па словах старшыні КДК, адзначаецца тэндэнцыя зацікаўленасці суб’ектаў у аператыўнай ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Акцэнт — на прафілактыцы
«У нас на кантролі больш за палову ўсіх даручэнняў Прэзідэнта, якія маюць стратэгічнае і найважнейшае значэнне для ўстойлівага развіцця краіны і паляпшэння дабрабыту грамадзян, — паведаміў старшыня Камітэта дзяржкантролю. — Наша адзіная з выканаўцамі задача — укласціся ва ўстаноўленыя тэрміны, забяспечыць якасць, выканальніцкую дысцыпліну, каб колькасць нявыкананых даручэнняў імкнулася да нуля».
Што датычыцца выканальніцкай дысцыпліны, у гэтым пытанні, па словах Васіля Герасімава, ёсць аб’ектыўныя цяжкасці. Eн адзначыў, што ў шэрагу выканаўцаў да гэтага часу захоўваецца расслабленасць, цяганіна і нават фармальны падыход. Па розных прычынах зацягваюцца і неаднаразова пераносяцца тэрміны выканання даручэнняў, што аказвае негатыўны ўплыў на сітуацыю ў эканоміцы, сацыяльнай сферы і не адпавядае чаканням людзей. З боку ведамства за кожным даручэннем кантроль будзе больш жорсткім, у тым ліку з улікам патрабаванняў аб персанальнай адказнасці кіраўнікоў і непасрэдных выканаўцаў даручэнняў у кантэксце палажэнняў Дырэктывы № 11.
Што датычыцца сітуацыі на спажывецкім рынку, органамі камітэта праверкам і маніторынгам было падвергнута больш за 1400 аб’ектаў гандлю, уключаючы аб’екты грамадскага харчавання. Парушэнні ўстаноўлены амаль у 90 %, да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 986 службовых асоб, сума штрафаў склала амаль 7 млн руб. У тых выпадках, калі парушэнні з’яўляліся грубымі і датычыліся бяспекі або здароўя грамадзян, ведамствам прымаліся самыя жорсткія меры, у тым ліку рашэнні аб прыпыненні работы аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання.
У полі зроку КДК — аграпрамысловы і прыродаахоўны комплексы. Па выяўленых фактах безгаспадарлівасці пры падрыхтоўцы сельгасарганізацый да пасяўной кампаніі за мінулы год да розных відаў адказнасці прыцягнута больш як 400 вінаватых асоб.
«На пастаянным кантролі пытанні жывёлагадоўлі, у тым ліку падзеж жывёлы, захаванне колькасці пагалоўя, забеспячэнне належнай селекцыйна-племянной работы па ўзнаўленні статка, рэалізацыі прадукцыі, — удакладніў старшыня Камітэта дзяржкантролю. — Асаблівая ўвага ўдзяляецца кантролю за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія датычацца меліярацыі і эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты».
Якасць прадукцыі і надзейнасць тэхнікі
На асаблівым кантролі знаходзяцца пытанні поўнай і эфектыўнай перапрацоўкі драўніны ўнутры краіны. Па ініцыятыве камітэта падыходы рэалізацыі драўніны ў нарыхтаваным выглядзе фізічным асобам перагледжаны, адказнасць за нямэтавае яе выкарыстанне суб’ектамі гаспадарання стала больш жорсткай. Прадоўжаны кантроль за ўцягваннем у гаспадарчы абарот астаткаў нізкаякаснай драўніны, навядзеннем парадку ў лясах, своечасовым лесааднаўленнем участкаў ляснога фонду, выяў-леннем неэфектыўных затрат. На асаблівым кантролі застаюцца пытанні, што датычацца распрацоўкі пашкоджаных лясных насаджэнняў у выніку ўраганаў, якія прайшлі летам мінулага года, у тым ліку своечасовасці правядзення лесакультурных работ на такіх участках.
Што датычыцца якасці і надзейнасці айчыннай тэхнікі, аналітычныя матэрыялы камітэта ляглі ў аснову праведзенай у верасні мінулага года калегіі Міністэрства прамысловасці, па выніках якой прыняты Комплексны план мерапрыемстваў па ліквідацыі заўваг спажыўцоў і кантралюючых органаў да якасці і сэрвісу тэхнікі. Выяўлены праблемныя пытанні і ў развіцці айчынных прадпрыемстваў станкабудавання. Па прапанове камітэта распрацавана Стратэгія развіцця станкабудаўнічай галіны і прыярытэтныя кірункі яе далейшага функцыянавання. Распрацаваны комплекс мер па павелічэнні загрузкі і фінансавым аздараўленні прадпрыемстваў легпрама, зніжэнні іх расходаў, нарошчванні прысутнасці айчыннай прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках
Зніжэнне звышнарматыўных аб’ектаў капрамонту і скарачэнне даўгабудаў
На асаблівым кантролі — пытанні выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па максімальным спрашчэнні будаўніцтва, павышэнні яго якасці. «Летась часткова рэалізаваны ўнесеныя камітэтам прапановы: скарочаны асобныя адміністрацыйныя працэдуры і ўзгадненні, спрошчаны парадак зносу аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца», — праінфармаваў кіраўнік ведамства.
Па словах старшыні КДК, узнята пытанне парадку спрошчанага ўзвядзення сядзібных дамоў, які не дзейнічае з-за немагчымасці іх падключэння да інжынернай інфраструктуры без наяўнасці праектнай дакументацыі. Праект указа па ўрэгуляванні гэтых працэсаў на завяршальнай стадыі ўзгаднення.
Адзін з найважнейшых кірункаў дзейнасці — кантроль за якасцю выканання даручэнняў у сферы ЖКГ. Рэалізацыя прапаноў камітэта дазволіла актывізаваць работу мясцовых органаў улады па забеспячэнні належнага выканання заявак грамадзян, накіраваных па адзіным нумары 115, а таксама па падключэнні да аўтаматызаванай сістэмы іх уліку ўсіх выканаўцаў жыллёва-камунальных паслуг.
Прадоўжана работа па навядзенні парадку ў сферы капрамонту жылля. Як расказаў старшыня Камітэта дзяржкантролю, у цэлым па краіне колькасць звышнарматыўных аб’ектаў капрамонту жылфонду за 2024 год знізілася практычна ў два разы, колькасць фактаў яго спынення без выканання ў поўным аб’ёме прадугледжаных праектамі работ — з 92 да 52.
У 2024 годзе працягваўся кантроль за навядзеннем парадку з даўгабудамі. Пад пільнай увагай камітэта знаходзілася работа дзяржорганаў у гэтым кірунку. Як вынік, за чатыры гады пяцігодкі колькасць даўгабудаў скарацілася на 4066 адзінак, або на 91 % ад агульнай колькасці.
У прыярытэце — забеспячэнне якасці ва ўсіх галінах эканомікі і сацыяльнай сферы
Адным з асноўных кірункаў работы КДК з’яўляецца кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сацыяльнай сферы. У 2024 годзе праведзены кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях абгрунтаванасці фарміравання цэн (тарыфаў) на лекавыя прэпараты і медыцынскія паслугі, платнай адукацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі, аптымізацыі штатнай колькасці бюджэтных арганізацый сацыяльнай сферы.
«У сістэме адукацыі на кантролі камітэта былі пытанні працаўладкавання і кампенсацыі выпускнікамі сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку ў выпадку неадпрацоўкі імі ўстаноўленага тэрміну работы па размеркаванні, — канкрэтызаваў кіраўнік ведамства. — Выяўлены ўзаемазвязаныя арганізацыі, якія аказваюць паслугі па фіктыўным працаўладкаванні выпускнікоў».
На пастаянным кантролі Камітэта дзяржкантролю знаходзіцца пытанне своечасовасці выплаты заработнай платы. Ва ўрад накіраваны прапановы па ўстанаўленні адміністрацыйнай адказнасці за несвоечасовую выплату па належна выкананых дагаворах
Што датычыцца супрацьдзеяння карупцыйным праявам і неабгрунтаванаму пасрэдніцтву, старшыня КДК адзначыў: на пастаяннай аснове праводзілася аператыўнае вывучэнне дзейнасці шэрагу найважнейшых для эканомікі краіны прадпрыемстваў. «Меры, якія прымаюцца, дазволілі своечасова і эфектыўна рэагаваць на факты карупцыі і парушэнні ўстаноўленага парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, — падкрэсліў кіраўнік ведамства. — Усяго ў 2024 годзе падчас мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыйным праявам у эканамічнай сферы выяўлена 89 злачынстваў, па фактах неабгрунтаванага пасрэдніцтва — 76. На сістэмнай аснове выяўлялі разнастайныя схемы ўхілення ад выплаты падаткаў, выплаты заработнай платы „ў канвертах“, легалізацыі злачынных даходаў».
Усяго ў 2024 годзе органамі фінансавых расследаванняў камітэта выяўлена 271 злачынства па фактах ухілення ад выплаты падаткаў, што складае прыкладна 94 % ад выяўленых усімі праваахоўнымі органамі злачынстваў гэтай катэгорыі. Выпадкі выплаты заработнай платы «ў канвертах» задакументаваны адносна парадку 3,5 тысяы работнікаў камерцыйных арганізацый. Па фактах ухілення ад выплаты падаходнага падатку і абавязковых страхавых узносаў выяўлена 121 злачынства.
Кажучы аб спыненні каналаў фінансавання экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, Васіль Герасімаў звярнуў увагу на тое, што асноўныя намаганні былі сканцэнтраваны на аналізе абароту крыптавалют і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэм і сацсетак. Таксама выяўляліся злачынствы эканамічнага характару, якія ўчыняюцца датычнымі да дэструктыўнай дзейнасці грамадзянамі: летась выяўлены 34 такія злачынствы.
Як рэзюмаваў Васіль Герасімаў, прыярытэтны кірунак работы органаў камітэта ў бягучым годзе — максімальна дабівацца выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы. «Працягнем кантраляваць расходаванне бюджэтных сродкаў, — канкрэтызаваў ён. — Упор зробім на аналізе эфектыўнасці дзяржпраграм, пошуку рэзерваў і жорсткай эканоміі дзяржаўных сродкаў на ўсіх узроўнях і ў розных галінах. Асаблівую ўвагу аддадзім выкарыстанню сродкаў у сацыяльнай сферы. У сферы матэрыяльнай вытворчасці на асаблівым кантролі з улікам пяцігодкі якасці — забеспячэнне якасці ва ўсіх галінах эканомікі і сацыяльнай сферы».