Top.Mail.Ru

Качанава: У дзень выбараў беларускі народ па-асабліваму адчувае сваё адзінства

У дзень прэзідэнцкіх выбараў беларускі народ асабліва адчувае сваё адзінства. Такую думку выказала журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, якая 26 студзеня прагаласавала на выбарах Прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку нумар 5 у Мінску, перадае БелТА.


«У такія дні, калі мы прымаем важныя палітычныя рашэнні ўсе разам, мы па-асабліваму адчуваем сваё адзінства. Адзінства ўсяго народа ў імкненні захаваць сваю любімую краіну суверэннай, незалежнай, свабоднай. Для гэтага кожны павінен рабіць сваю справу на сваім працоўным месцы. Трэба сумленна і адказна ставіцца да таго, што ты робіш. І тады і краіну захаваем, і людзі будуць адным цэлым, і мы будзем адчуваць падтрымку адно аднаго, што вельмі важна», — сказала Наталля Качанава.

Яна звярнула ўвагу на адчуванне свята ў дзень выбараў. «Гэта асаблівы дзень, калі кожны чалавек, разумеючы меру сваёй адказнасці, можа выказаць сваю волю, імкненне зрабіць сваю краіну лепшай, стабільнай, спакайнейшай. Гэта асаблівая місія, якая ўскладзена на кожнага з нас. Мы вызначаем наша далейшае развіццё, разам прымаем вельмі важныя і патрэбныя рашэнні для нашай краіны», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю