Невядомая праца Сальвадора Далі была выстаўлена на аўкцыёне нерухомасці ў Кембрыджы. Так як гэтая карціна мастака моцна адрозніваецца ад іншых, яе ніхто не пазнаў, таму выказалі жаданне купіць яе толькі два чалавекі: адзін з іх у выніку набыў карціну за $190.
У рэальнасці зараз карціну ацэньваюць у больш як 40 тысяч долараў. Ужо пацверджана, што гэта ілюстрацыя «старога султана», напісаная Сальвадорам Далі ў 1966 годзе. Як расказваюць прадаўцы, карціна доўгія гады захоўвалася ў гаражы ў адным з лонданскіх дамоў.
Карціна ўваходзіць у цыкл Далі «Тысячы і адной ночы» і з’яўляецца адной з 500 запланаваных мастаком-сюррэалістам ілюстрацый да далёкаўсходніх казак. Яна выканана ў змешанай тэхніцы з выкарыстаннем акварэльных фарбаў і фламастара.