Яшчэ ў лістападзе 2024 года ўрад Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2025-ым. Улічваючы, што доўгія майскія выхадныя ўжо ў мінулым, прапануем паглядзець, як доўга прыйдзецца чакаць наступных, паведамляе Smartpress. Спойлер: чарговы чатырохдзённы ўікэнд чакае нас ужо ў ліпені.
Так, 3 ліпеня, гэта значыць Дзень Незалежнасці, выпаў сёлета на чацвер. Улічваючы гэтыя ўмовы, Савет міністраў перанёс рабочы дзень на суботу, 12 ліпеня.
А вось потым своеасаблівы міні-адпачынак будзе аж у снежні. Узімку перадкалядны тыдзень стане трохі даўжэй, бо адпачываць будзем з 25 па 28 снежня.