Top.Mail.Ru

Калі ў Беларусі завершыцца сяўба кукурузы і грэчкі, расказалі ў Мінсельгасхарчы

Калі ў Беларусі завершыцца сяўба кукурузы і грэчкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча па выніках галіновай селектарнай нарады пад старшынствам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава.



Падведзены прамежкавыя вынікі вясенняй пасяўной кампаніі і вызначаны прыярытэтныя задачы на завяршальны этап аграрнага сезона. Адзначана арганізаванасць і высокая адказнасць працоўных калектываў, якія забяспечваюць своечасовае правядзенне сяўбы збожжавых, прапашных і тэхнічных культур. Зроблены акцэнт на якасных характарыстыках унясення мінеральных угнаенняў і правядзенні ахоўных мерапрыемстваў: пастаўлены тэрміны, абазначаны прыярытэты.

Завяршыць сяўбу кукурузы неабходна да 25 мая, проса і грэчкі — да 30 мая. Абласным камітэтам па сельскай гаспадарцы даручана забяспечыць своечасовае фінансаванне набыцця мінеральных угнаенняў і гербіцыдаў, а таксама завяршыць адбор насення з айчынных калібровачных заводаў.

Віцебская, Гомельская і Магілёўская вобласці акцэнтуюць намаганні на фінальнай падрыхтоўцы кормаўборачнай тэхнікі: да 25 мая ўсе агрэгаты павінны быць укамплектаваны спраўнымі сістэмамі ўнясення кансервантаў і гатовы да першага ўкосу шматгадовых траў. Паралельна вядзецца работа па падрыхтоўцы збожжаўборачных камбайнаў, прыстасаванняў для ўборкі рапсу і зернеачышчальна-сушыльнага абсталявання. Да 1 ліпеня гаспадаркам неабходна заключыць дагаворы на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі ў рамках дзяржаўнай праграмы падтрымкі аграпрамысловага комплексу.

Усе рэгіянальныя структуры аграпрамысловага комплексу працуюць у адзіным каардынацыйным контуры. Інфармацыя аб выкананні даручэнняў будзе рэгулярна заслухоўвацца на галіновых селектарах, што забяспечвае аператыўнае рэагаванне і прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю