Top.Mail.Ru

Калі і куды звяртацца па назначэнне сямейнага капіталу, нагадалі ў Мінпрацы

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям пры нараджэнні або ўсынаўленні (удачарэнні) трэцяга і наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў.


Па назначэнне сямейнага капіталу можна звярнуцца ў службу «адно акно» мясцовага выканкама пасля нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці. Разам з заявай неабходна падаць пашпарт, пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей. Для поўных сем'яў — яшчэ і пасведчанне аб шлюбе і дакумент, які засведчвае асобу мужа (жонкі). Для няпоўных сем'яў у пакет дакументаў трэба ўключыць пасведчанне аб смерці мужа (жонкі), копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу. Або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, напрыклад, пашпарт, у якім няма адзнакі аб рэгістрацыі шлюбу.

Калі бацькі не знаходзяцца ў шлюбе, то для атрымання сямейнага капіталу неабходна прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць выхаванне дзяцей у сям'і аднаго з бацькоў. Пры ўсынаўленні ў службу «адно акно» разам з заявай і пашпартам падаюць копію рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні).

Падаюцца таксама дакументы, якія пацвярджаюць занятасць мужа на дзень звароту і не менш як 6 месяцаў з апошніх 12 перад месяцам звароту.

Рашэнне аб назначэнні або адмове ў назначэнні сямейнага капіталу прымаецца ў месячны тэрмін з дня падачы заявы, адзначылі ў ведамстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю