Парадак звароту па прызначэнне сямейнага капіталу нагадалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведаміла БелТА.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей. Звярнуцца па яго прызначэнне можна ў службу «Адно акно» мясцовага выканкама ў любы час пасля нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці, але не пазней за 18 гадоў з моманту яго з’яўлення на свет.
Для прызначэння сямейнага капіталу неабходна сабраць пакет дакументаў, які ўключае: заяву, пашпарт і пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей. Для поўных сем’яў таксама патрабуюцца: пасведчанне аб шлюбе і дакумент, які сведчыць асобу мужа (жонкі). Для няпоўных сем’яў неабходна прадаставіць: пасведчанне аб смерці мужа (жонкі), копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу, а таксама любы іншы дакумент, які пацвярджае статус няпоўнай сям’і (напрыклад, пашпарт без адзнакі аб рэгістрацыі шлюбу). У выпадку ўсынаўлення спатрэбіцца копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні).
Рашэнне аб прызначэнні або адмове ў прызначэнні сямейнага капіталу прымаецца на працягу месяца з моманту падачы заявы.