Top.Mail.Ru
207

Калі пачнуць уключаць ацяпленне?

Калі ў Мінску ўключаюць ацяпленне, расказала начальнік вытворчага аддзела ДА «Мінская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка» Наталля Вайцяховіч, паведамляе БелТА.



Наталля Вайцяховіч адзначыла, што рашэнне аб падачы цяпла ў аб’екты сацыяльнай сферы, жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі прымаецца мясцовымі ўладамі зыходзячы з умоў надвор’я. У сацыяльных аб’ектах батарэі пацяплеюць, калі ўстанаўліваецца сярэднясутачная тэмпература плюс 10 градусаў трое сутак запар. У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі ацяпляльны сезон у жыллёвым фондзе стартуе тады, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох сутак не перавысіць 8 градусаў. 

«Летась ацяпляльны сезон у Мінску пачаўся 4 кастрычніка. Раней за ўсё ацяпленне ў жыллёвы фонд стала паступаць у 2021 годзе — 22 верасня, пазней за ўсё ў 2020-м — 13 кастрычніка», — звярнула ўвагу Наталля Вайцяховіч. 

Дарэчы, летась ацяпляльны сезон аказаўся самым кароткім — 196 дзён. У 2021 годзе ён доўжыўся 231 дзень, у 2020-м — 221 дзень. 

«У залежнасці ад таго, як надвор’е будзе паводзіць сябе, будзе прынята рашэнне аб пачатку падачы цяпла», — сказала Наталля Вайцяховіч.


У Віцебскай вобласці ацяпляльны сезон у аб’ектах сацыяльнай сферы пачнецца з 25 верасня. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Абласная рабочая група па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ўзгадняе ўключэнне сістэм цеплазабеспячэння ў аб’ектах сацыяльнай сферы.

У сувязі з пахаладаннем і прагнозам на найбліжэйшы час ацяпленне будуць падключаць у дашкольных і школьных установах адукацыі, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных, лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх установах, на аб’ектах сацыяльнага абслугоўвання. Таксама цяпло паступіць у музеі, дзяржаўныя архівы і гасцініцы


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю