Жыллёвае пытанне заўсёды з’яўляецца адным з галоўных пытанняў жыцця любога чалавека.
Пасля нарады ў Кіраўніка дзяржавы Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын растлумачыў колькі плануецца пабудаваць квадратных метраў арэнднага жылля за пяцігодку, на якую суму і чаму так важна выдзяленне гэтага жылля менавіта ў сельскай мясцовасці.
— У Кіраўніка дзяржавы былі абмеркаваны вельмі важныя пытанні, — падкрэсліў Аляксандр Турчын. — Адзін з іх вельмі даўно чаканы ў грамадстве — тэма арэнднага жылля. Таму будаўніцтва арэнднага жылля-адзін з прыярытэтных напрамкаў наступнай пяцігодкі. Як я ўжо дакладваў, парадку 5 мільёнаў (квадратных метраў — заўв.аўт.) мы збіраемся пабудаваць арэнднага жылля ў наступнай пяцігодцы.
Што тычыцца тэмы выкупу арэнднага жылля ў сельскіх населеных пунктах, якая ўжо не адзін месяц у грамадстве абмяркоўваецца, Прэм’ер-міністр пракаментаваў яе так:
— Прэзідэнтам нашай краіны гэтае пытанне было падтрыманае. Я растлумачу, чаму для ўрада гэта таксама прынцыповае пытанне. Таму што ў невялікіх населеных пунктах (гэта населеныя пункты колькасцю да 20 тысяч чалавек) пытанне жылля стаіць досыць востра. І для людзей (важна — заўв.аўт.), асабліва для маладых сем’яў, атрымаць сёння арэнднае жыллё, плюс упэўненасць у тым, што калі ты добрасумленна працуеш, пражываеш у гэтым населеным пункце, праз 10 гадоў ты маеш права на дастаткова камфортных умоў выкупу гэтага арэнднага жылля.
Аляксандр Турчын падкрэсліў: жыллёвае пытанне заўсёды з’яўляецца адным з галоўных пытанняў жыцця любога чалавека.
— І рашэнне гэтай праблемы менавіта такім чынам — праз прадастаўленне арэнднага жылля з наступным правам яго набыцця ва ўласнасць — павінна даць пэўны штуршок замацаванню кадраў у сельскай мясцовасці, — акцэнтаваў увагу кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, 13 млрд рублёў плануецца накіраваць на будаўніцтва арэнднага жылля ў наступнай пяцігодцы:
— Гэта немалыя сродкі, але мы спадзяемся, што яго рэалізацыя прастымулюе і дапаможа людзям атрымаць сваё жыллё ў невялікіх населеных пунктах нашай краіны.