Калі можна пайсці ў працоўны водпуск пасля працаўладкавання, расказалі ў прэс-службе Мінпрацы.
Работнік атрымлівае права на працоўны водпуск праз 6 месяцаў бесперапыннай працы ў наймальніка. Гэта датычыцца водпуску за першы працоўны год, удакладнілі ў міністэрстве.
Выключэнні — водпуск можна ўзяць раней за 6 месяцаў, калі вы:
- непаўналетні;
- цяжарная ці вярнуліся з дэкрэтнага водпуску;
- пераведзены ад іншага працадаўцы;
- выхоўваеце дзіця-інваліда ці дваіх і больш дзяцей да 14 гадоў;
- сумяшчальнік, і водпуск на асноўнай працы супадае па часе;
- сумяшчаеце працу з вучобай;
- маеце іншыя падставы, указаныя ў працоўным/калектыўным дагаворы.
Па просьбе работніка наймальнік можа даць частку водпуску (не менш як 14 каляндарных дзён) раней за паўгода.
Работнік павінен быць апавешчаны аб даце водпуску мінімум за 15 дзён.
Заробак за водпуск выплачваецца:
- па графіку — не пазней, чым за 2 каляндарныя дні да водпуску;
- па-за графікам — не пазней, чым праз 2 працоўныя дні пасля пачатку водпуску (калі работнік згодны).