Top.Mail.Ru

Калі рэгіён самадастатковы, моладзь застаецца ў ім

У прыярытэце — мясцовыя ініцыятывы

Дэлегат УНС, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар БУРМІСТРАЎ:

— Больш за 4 тысячы дэлегатаў з усёй Беларусі ўпершыню сабраліся ў Мінску на Усебеларускі народны сход у кастрычніку 1996 года, каб вызначыць стратэгію развіцця краіны. Тады прагучаў ключавы пасыл Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: «Толькі народ мае права вырашаць свой лёс».

З таго часу пачаўся шлях, які прывёў УНС да статусу найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. І мяне як дэлегата VІІ УНС гэта шмат да чаго абавязвае, бо я прадстаўляю сваіх землякоў на такім высокім узроўні.

Пяцігодка толькі стартавала, але ўжо бачна: Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады трымаецца на трох апорах: моцнай эканоміцы, моцных рэгіёнах і чалавеку працы. Усе яны ўвасоблены ў Наваполацку.

Наваполацкі нафтахімічны комплекс і іншыя прамысловыя прадпрыемствы горада працуюць на эканоміку вобласці і краіны. Наш універсітэт рыхтуе інжынерныя кадры, якія тут і прымяняюць свае веды. Мы ствараем умовы, каб людзі бачылі ў родным горадзе перспектыву: новыя вытворчасці, сучасную сацыяльную інфраструктуру, камфортнае асяроддзе, дастойныя зарплаты. Калі рэгіён самадастатковы, моладзь застаецца ў ім. 

У гэтым і ёсць сутнасць палітыкі моцных рэгіёнаў — яна робіць эканоміку ўстойлівай, а жыццё паўсюдна ў Беларусі камфортным для насельніцтва.

Наваполацк — малады горад, яго будучыню вызначаюць студэнты і маладыя работнікі прадпрыемстваў. Хацелася б, каб моладзь смялей напрацоўвала заслугі і аўтарытэт, каб у будучыні яе прадстаўнікі таксама станавіліся дэлегатамі УНС, а голас маладых новапалачан гучаў больш упэўнена.

30 гадоў існавання УНС пацвердзілі, што Беларусь моцная адзінствам і пераемнасцю пакаленняў. У 1996-м сход сыграў вядучую ролю ў фарміраванні прэзідэнцкай вертыкалі і размежаванні паўнамоцтваў. Цяпер кіраўнік дзяржавы гаворыць аб дэцэнтралізацыі, прыярытэце ініцыятыў на месцах. Стаяць задачы па развіцці мясцовай улады.

Святлана ЯКАЎЛЕВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю