Top.Mail.Ru

Калі спатрэбіцца даведка садовага таварыства?


Які дакумент пры афармленні спадчынных правоў пацвярджае права ўласнасці памерлага грамадзяніна на садовы домік, не зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці?

Яўгенія, г. Крупкі

Адказвае натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Алена СІКОРСКАЯ:

— У адпаведнасці з пунктам 139 Інструкцыі аб парадку здзяйснення натарыяльных дзеянняў, зацверджанай Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 

23 кастрычніка 2006 года № 63, дакументам, што пацвярджае права ўласнасці памерлага грамадзяніна на садовы домік, пабудаваны да 8 мая 2003 года, але не зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, з’яўляецца адпаведна даведка садовага таварыства, якая пацвярджае ўзвядзенне садовага доміка членам гэтага таварыства з указаннем яго прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку і адпаведнасці гэтага садовага доміка праекту арганізацыі і забудовы, падпісаная старшынёй садовага таварыства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю