Top.Mail.Ru

Калі вясна ўжо на парозе

Надвор’е ў апошні тыдзень халоднага сезона па тэмпературным рэжыме будзе даволі кантрасным, а з аўторка па чацвер за сінаптычную сітуацыю ў краіне будзе адказваць антыцыклон з характэрным для яго не толькі сухім і спакойным надвор’ем, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 9 да мінус 15 °С, месцамі паветра будзе астуджацца да мінус 18 °С, аднак па захадзе 
краіны — мінус 3 — мінус 8 °С. Максімальная тэмпература днём ад мінус 1 да плюс 5 °С, па захадзе краіны да плюс 7 °С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У сераду будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 °C па захадзе да мінус 14 °C па ўсходзе краіны, месцамі па ўсходняй палове краіны да мінус 17 °C. Максімальная тэмпература днём будзе ад мінус 1 °C па ўсходзе да плюс 9 °C па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер таксама будзе без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным захадзе Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дождж і мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 1 °С па захадзе да мінус 13 °С па ўсходзе краіны, пры праясненнях па паўднёвым усходзе Беларусі да мінус 16 °С. 

Максімальная тэмпература днём складзе ад нуля па паўночным усходзе да плюс 8 °С па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5 °С, плюс 2 °С, па ўсходзе да мінус 8 °С. Днём будзе ад нуля да плюс 6 °С.

У першы дзень вясны на большай частцы нашай тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя мокры снег і дождж. У асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5 — плюс 1 °С, удзень — мінус 2 — плюс 4 °С.

У нядзелю ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 6 °С, днём — мінус 2 — плюс 4 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю