Прыгарадныя бесперасадачныя чыгуначныя зносіны паміж Смаленскам, Оршай і Віцебскам плануецца запусціць у красавіку. Пра гэта паведаміў журналістам міністр транспарту Расіі Андрэй Нікіцін па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое прайшло 2 лютага ў Маскве, паведамляе БелТА.
«Першыя два маршруты — гэта Смаленск — Орша і Смаленск — Віцебск. У далейшым мы плануем Вялікія Лукі — Віцебск, Вялікія Лукі — Полацк і Бранск — Гомель. Першыя два мы разлічваем у красавіку ўжо пусціць», — сказаў Андрэй Нікіцін.
Ён удакладніў, што зносіны будуць штодзённымі, а на ўсім працягу маршруту будуць дзейнічаць ільготы, якія дзейнічаюць на прыгарадных зносінах у Беларусі і Расіі.
Міністр таксама дадаў, што гэтыя напрамкі плануецца абслугоўваць сучаснымі расійскімі саставамі — «Ластаўкамі» або «Фіністамі».
На пасяджэнні Саўміна Саюзнай Дзяржавы была прынятая рэзалюцыя «Аб ходзе падрыхтоўкі праектаў дакументаў, неабходных для запуску трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін Саюзнай дзяржавы чыгуначным транспартам».