Top.Mail.Ru

Калуга і Брэст сталі гарадамі-партнёрамі

Брэст і Калуга падпісалі пагадненне аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах, перадае БелТА.

Цырымонія прайшла ў Мінску па выніках пасяджэння сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі пад старшынствам міністра архітэктуры і будаўніцтва Вадзіма Альшэўскага і губернатара Калужскай вобласці Уладзіслава Шапшы. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік гарадской акругі горада Калугі Дзмітрый Дзянісаў і першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Юрый Клімаховіч.

Як расказаў БелТА Дзмітрый Дзянісаў, пагадненне — першы крок да ўстанаўлення пабрацімскіх адносін. Брэст для расіян — сімвал і ўвасабленне мужнасці, самаадданасці ў справе абароны радзімы. Для калужан надзвычайна важна наладзіць сувязі з гэтым горадам. Пакуль у Калугі ў Беларусі толькі адзін пабрацім — Мінск. Адпаведнае пагадненне падпісана ў 2015 годзе.

У Брэсцкім гарвыканкаме ў сваю чаргу адзначылі, што пагадненне стане фундаментам для новых сумесных праектаў, умацавання дружалюбных сувязей і выхаду на практычныя рашэнні ў інтарэсах жыхароў абодвух гарадоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю