Супрацоўнікі наркакантролю з доказамі злачынства затрымалі 42-гадовага жыхара сталіцы. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Па месцы жыхарства мужчыны аператыўнікі выявілі і канфіскавалі каля 1 кг гатовай да ўжывання марыхуаны. Таксама канфіскаваныя прыстасаванні для курэння. Наркотык мужчына расфасаваў па слоіках і захоўваў дома.
Як расказаў затрыманы, участак з дзікарослых канапель ён заўважыў мінулай восенню падчас прагулкі ў лесе. Пасля гэтага мужчына неаднаразова вяртаўся туды, угнойваў расліны, а пазней сабраў іх, прывёз дадому і высушыў у кватэры.
Раней мінчанін ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.
Распачата крымінальная справа.