Top.Mail.Ru
258

Каля 10 тысяч работнікаў і навучэнцаў сферы бытавога абслугоўвання змогуць разлічваць на дадатковыя гарантыі

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання ўпершыню падпісалі сёння Тарыфнае пагадненне.


Свае подпісы ў дакуменце паставілі Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч і старшыня галіновага прафсаюза Юрый Дарагакупец.

Цырымонія адбылася ў канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Перад падпісаннем больш як 80 прадстаўнікоў галіны ўшанавалі памяць герояў і ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

Нормы пагаднення накіраваны на пашырэнне пераліку гарантый для работнікаў арганізацый бытавога абслугоўвання насельніцтва і паляпшэнне ўмоў працы. Дарэчы, гэта сфера сёння шырока прадстаўлена па ўсёй краіне і налічвае больш за 140 відаў паслуг. Дакумент будзе дзейнічаць у інтарэсах такіх катэгорый, як работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці, хімчыстак і пральняў, майстэрняў па вытворчасці, рамонце адзення, абутку, рамонце мэблі, па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, рамонце і абслугоўванні камп’ютараў, офіснага абсталявання, па арэндзе і пракаце і іншых. Гэта каля 7 тысяч работнікаў у 123-х арганізацыях і 3 тысячы навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рыхтуюць кадры для бытавога абслугоўвання насельніцтва.

— Тарыфнае пагадненне заключана ў абарону правоў працоўных, якія працуюць у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, і для паляпшэння ўмоў іх працы. Сфера бытавога абслугоўвання шырока прадстаўлена па ўсёй краіне і налічвае больш за 140 відаў паслуг. Часта гэтай структуры цяжка канкурыраваць з прыватным бізнесам. Мы гэта разумеем. Самае вострае сёння пытанне — кадры. І ў тарыфным пагадненні для прыцягнення і замацавання кадраў, мы прадугледзелі розныя варыянты сацыяльнай абароны як маладых спецыялістаў, так і ветэранаў галіны, — адзначыў старшыня галіновага прафсаюза Юрый Дарагакупец.

Меры падтрымкі закрануць павышэнне прэстыжу рабочых прафесій, замацавальнасць кадраў, развіццё прафесійных навыкаў моладзі, сумяшчэнне прафесійнай дзейнасці і бацькоўства.

У прыватнасці, сацыяльныя партнёры ўзялі на сябе абавязацельствы па павышэнню тарыфнай стаўкі першага разраду, якая дзейнічае ў арганізацыях, устаноўцы паніжаных норм выпрацоўкі для маладых спецыялістаў, па прадастаўленню жылля маладым работнікам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, поўнай або частковай кампенсацыі за наём жылля, па ўстанаўленні павялічанага, у параўнанні з заканадаўствам памеру выплат работнікам, якія вярнуліся на ранейшае працоўнае месца пасля тэрміновай службы ў войску, па ўстанаўленні розных стымулюючых і кампенсуючых выплат, а таксама развіццю сістэмы настаўніцтва і інш.

Алена КРАВЕЦ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю