Top.Mail.Ru
266

Каля 120 беларускіх ваенных прымуць удзел у вучэннях АДКБ

У вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва — 2025» і спецыяльным вучэнні «Бар’ер-2025» у Таджыкістане прымуць удзел каля 120 беларускіх ваенных. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У час вучэнняў беларускія ваеннаслужачыя прымуць актыўны ўдзел у адпрацоўцы задач па падтрыманні міру і бяспекі ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўдасканаленню навыкаў прымянення сучасных сродкаў і тэхналогій ва ўмовах аператыўнай абстаноўкі, якая хутка змяняецца.

Кіруе беларускім кантынгентам на вучэннях намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Аляксей Ялфімаў. «Беларускія міратворцы здзейснілі пералёт працягласцю больш за 4,6 тыс. км за 6 гадзін і паспяхова прызямліліся ў Таджыкістане, дзе нас сустрэлі з традыцыйнай гасціннасцю. Пасля разгрузкі асабовы склад вылучыўся ў раён выканання задач на палігон Фахрабад, — расказаў Аляксей Ялфімаў. — Міратворчая рота 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады мае багаты вопыт удзелу ў розных мерапрыемствах як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой, у краінах — удзельніцах АДКБ. Асабісты склад неаднаразова браў удзел у падобных вучэннях. Упэўнены, што нашы міратворцы паспяхова справяцца з усімі пастаўленымі задачамі падчас вучэнняў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю