Top.Mail.Ru
302

Каля 14 гектараў лесу дапамаглі аднавіць прадстаўнікі ФПБ на Магілёўшчыне

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі традыцыйна падключаецца да акцыі «Дай лесу новае жыццё!».


Трэба адзначыць, што далёка не першы раз прафактыў працуе на высадцы лесу. Напрыклад, толькі восенню мінулага года ў цэлым па краіне прафсаюзы дапамаглі аднавіць больш за 75 гектараў лясных угоддзяў. Актыўна прафсаюзы ўдзельнічаюць і ў сёлетняй акцыі. Працоўныя прафсаюзныя дэсанты ў папярэднія выхадныя ўжо працавалі ў розных рэгіёнах краіны.

А сёння каля 200 прадстаўнікоў нацыянальнага прафцэнтра, галіновых прафсаюзаў аднаўлялі лясныя ўгоддзі ў Магілёўскай вобласці. Гэты рэгіён найбольш пацярпеў ад летняга ўрагану. Заходскае і Слатэнаўскае лясніцтва, дзе працавалі прадстаўнікі прафсаюзаў, таксама атрымалі сур’ёзны ўрон у выніку стыхіі. На сённяшні дзень спецыялістамі лясной гаспадаркі гэтыя тэрыторыі ўжо расчышчаны і падрыхтаваны для высадкі новых насаджэнняў.

Як падкрэсліў старшыня ФПБ Юрый Сянько, прафсаюзы, як і ўся краіна, актыўна падключылася да закліку Кіраўніка дзяржавы прыняць удзел у аднаўленні пацярпелых лясоў.

— Гэта самае малое, што сёння можна і трэба зрабіць кожнаму — фізічна папрацаваць для сваёй краіны, каб у будучыні яна была прыгажэйшай, каб унесці свой уклад для будучых пакаленняў. Тое, што мы сёння робім, дасць свае вынікі праз шмат гадоў. І вядома ўдзел у гэтай акцыі для кожнага, у тым ліку і для моладзі важны, каб разумець і ўсведамляць, якая гэта нялёгкая праца, і адчуць сябе ўдзельнікам вялікай добрай справы, — дадаў Юрый Сянько.

У выніку работы прадстаўнікоў прафсаюзаў у двух лясгасах — Магілёўскім і Чавускім — на тэрыторыі практычна ў 14 гектараў высаджана каля 50 тысяч саджанцаў. У асноўным гэта хваёвыя пароды.

Алена КРАВЕЦ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю