Учора ў сталіцы ля стэлы «Мінск — горад-герой» адбыўся маштабны парад, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Тут сабраліся тысячы гледачоў, а ў першых радах — ветэраны. Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 80-годдзя Перамогі, ахова грамадскага парадку па краіне забяспечана — здарэнняў і надзвычайных сітуацый не дапушчана.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войск МУС неслі службу ва ўзмоцненым варыянце, накіраваныя на ўважлівае стаўленне, дапамогу ўдзельнікам і гледачам святочных мерапрыемстваў. Асноўную ўвагу праваахоўнікі ўдзялялі пытанням асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі. Больш за 100 тысяч гледачоў сабралася ля стэлы «Мінск горад-герой» ужо за гадзіну да парада Перамогі. Усяго ж, паводле папярэдніх звестак міліцэйскага ведамства, урачыстае мерапрыемства назіралі каля 180 тысяч мінчан і гасцей сталіцы на трыбунах і вуліцах горада.
Фота: БелТА