Top.Mail.Ru
482

Каля 20 тысяч чалавек выйшлі на ўборку наступстваў непагадзі ў Магілёве

У суботу ў Магілёве з самй раніцы кіпіць работа — вялікая колькасць гараджан, каля 20 тыс. чалавек выйшлі на ўстараненне наступстваў навальнічнага фронту, які прайшоў ноччу 10 ліпеня.


З асноўнымі наступствамі разгулу стыхіі ў абласным цэнтры ўжо справіліся супрацоўнікі адпаведным арганізацый, у тым ліку МНС, таму заставалася навесці парадак.

Прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў, жыхары горада ўсіх узростаў дапамагаюць наводзіць парадак у родным горадзе:: распілоўваюць і прыбіраюць паваленыя дрэвы, расчышчаюць вуліцы і двары ад галляі наноснага смецця. Работы хапае ўсім.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў падзякаваў неабыякавым жыхарам горада і раённым цэнтрам, усім службам, задзейнічаным у ліквідацыі наступстваў удараў стыхіі. «У горадзе працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнай сітуацыі. Самае вострае пытанне — энергазабеспячэнне горада і індывідуальнай жылой забудовы ў прыватнасці — у цэлым вырашана. Задача на бліжэйшыя дні: ачыстка вуліц, двароў, тэрыторый дзіцячых садоў і школ. Правядзем здымку горада з паветра, каб больш дакладна разумець маштаб праблемы і пашкоджанняў. выйсці на вуліцы, вызваліць дваровыя праезды, самі двары, навесці парадак у нашым родным горадзе!».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю