Top.Mail.Ru
193

Каля 200 мігрантаў пройдуць ацэнку ведаў дзяржмовы. У Мінадукацыі расказалі пра працэдуру экзамену

Каля 200 мігрантаў 30 верасня пройдуць ацэнку ведаў дзяржаўнай мовы. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, перадае БелТА.



Цяпер замежныя грамадзяне, якія прэтэндуюць на працаўладкаванне ў Беларусі на пэўны пералік прафесій, зацверджаны пастановай Савета Міністраў, павінны праходзіць ацэнку ведаў адной з дзяржаўных моў. Першы такі экзамен адбудзецца ўжо 30 верасня. «Пералік пытанняў для выпрабавання распрацаваны экспертамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Заданні дазваляюць ацаніць узровень ведаў рускай або беларускай мовы прэтэндэнтамі на працаўладкаванне», — расказаў Сяргей Пішчоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю