Каля 250 школьных кірмашоў запланавана ў рэгіёнах Беларусі да новага навучальнага года. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Кацярына Макуцэня, паведамляе БелТА.
На такіх пляцоўках можна будзе знайсці ўсё неабходнае для школьнікаў: адзенне дзелавога стылю, абутак, заплечнікі, канцылярскія прылады. Кірмашы будуць праходзіць у буйных гарадах, побач з вялікімі гандлёвымі аб’ектамі. Інфармацыю можна будзе даведацца на сайтах аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, у СМІ.
Многія гандлёвыя арганізацыі правядуць акцыі, дадуць скідкі, а таксама акажуць дадатковыя паслугі пакупнікам.
Пашыраны распродаж тавараў школьнага асартыменту стартаваў 15 ліпеня і працягнецца да сярэдзіны верасня. Практычна ў кожным гандлёвым аб’екце аформлены тэматычныя секцыі.