Каля 26 тыс. прапаноў аб рабоце прадставяць для пажылых і людзей з інваліднасцю на рэспубліканскім кірмашы вакансій, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ён пройдзе з 28 верасня па 2 кастрычніка. Па ўсёй краіне запланавана правядзенне 153 «сярэбраных» кірмашоў вакансій. Свае вакансіі прапануюць больш за 2,5 тыс. прадпрыемстваў з самых розных сфер: прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадаркі. Напрыклад, «Бархім», «Нафтан», Мінскі метрапалітэн, «Еўраопт», «Беллакт».
У абласных цэнтрах і буйных гарадах кірмаш будзе працаваць не менш за два дні. Спецыялісты правядуць кансультацыі па заканадаўстве аб занятасці, сацыяльным абслугоўванні і пенсійным забеспячэнні. Прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў людзей з інваліднасцю.
Як адзначылі ў ведамстве, больш за 60% людзей з інваліднасцю, якія маюць рабочыя рэкамендацыі, працуюць. Таксама амаль кожны чацвёрты пенсіянер у Беларусі працягвае працаваць.
Летась 155 кірмашоў вакансій наведалі больш за 9,1 тыс. чалавек, 4 тыс. чалавек дамовіліся аб далейшым працаўладкаванні. Графік правядзення кірмашоў для пажылых і людзей з інваліднасцю можна знайсці на сайце міністэрства.