Top.Mail.Ru
256

Каля 300 курсантаў Ваеннай акадэміі Беларусі сталі афіцэрамі

У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся выпуск афіцэраў. Каля 300 учарашніх курсантаў развіталіся са сценамі роднай ваеннай навучальнай установы, паведамілі ў Міністэрстве абароны.



З сказаным на дарогу словам да новаспечаных лейтэнантаў звярнуўся намеснік міністра абароны Аляксандр Навуменка. «Сваё першае афіцэрскае званне вы атрымліваеце напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у год знакавага юбілею — 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У шэрагах новага пакалення беларускіх афіцэраў стаіць нямала праўнукаў герояў-франтавікоў, якія заваявалі мірнае неба над нашай Айчынай. Будзьце годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый старэйшага пакалення. З гэтага часу менавіта на вас кладзецца адказнасць за іх захаванне і прымнажэнне, за забеспячэнне міру і бяспекі на нашай зямлі», — сказаў Аляксандр Навуменка. 

Вельмі важна, адзначыў ён, каб дзякуючы назапашанаму важкаму багажу ведаў і навыкаў выпускнікі былі не толькі высакакласнымі спецыялістамі, але і сапраўднымі патрыётамі, сацыяльна сталымі і духоўна багатымі людзьмі. «Перакананы, што кожны з вас будзе нязменна адданы нашай Айчыне — Рэспубліцы Беларусь, на любых пасадах і пры любых абставінах будзе годна выконваць свой воінскі абавязак», — рэзюмаваў намеснік міністра абароны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю