Top.Mail.Ru

Каля 38,9 тыс. навучэнцаў прымуць каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Каля 38,9 тыс. абітурыентаў прымуць каледжы Беларусі на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, перадае БелТА.



«План прыёму ў каледжы для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі складае каля 38,9 тыс. чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту — каля 31,4 тыс., на платнай аснове — каля 7,5 тыс. Для атрымання адукацыі ў дзённай форме за кошт сродкаў бюджэту каледжы прымуць каля 30 тыс. чалавек, у тым ліку на аснове агульнай базавай адукацыі — 22,3 тыс., на аснове агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі — 7,78 тыс.», — праінфармаваў Аляксандр Бахановіч. 

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі каледжы плануюць прыняць каля 29 тыс. паступаючых, з іх у дзённай форме атрымання адукацыі — каля 28,1 тыс. «На аснове агульнай базавай адукацыі прымуць амаль 23,4 тыс. чалавек, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі — амаль 4,4 тыс., спецыяльнай адукацыі — 414 чалавек. На вячэрнюю форму атрымання адукацыі прымуць каля 700 чалавек, на завочную — 185 чалавек», — адзначыў першы намеснік міністра.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю