Top.Mail.Ru

Каля 40 камерцыйных дакументаў на суму больш за 265 мільёнаў долараў: вынікі ІНАПРАМа падвялі ў Мінпраме

У Мінпраме падвялі вынікі ўдзелу прадпрыемстваў сістэмы ў Міжнароднай прамысловай выставе «ІНАПРАМ. Беларусь»

Нагадаем, што форум прайшоў з 29 верасня па 1 кастрычніка ў рамках вялікага прамысловага тыдня ў Мінску і стаў адным са знакавых мерапрыемстваў у прамысловым сектары рэгіёна. Міністэрства прамысловасці Беларусі выступіла ў якасці аднаго з арганізатараў выставы, што яшчэ раз пацвердзіла статус Беларусі як платформы для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў прамысловым сектары.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прадпрыемствамі сістэмы Міністэрства прамысловасці на палях форуму падпісана каля 40 камерцыйных дакументаў на агульную суму больш за 265 мільёнаў долараў, што, як падкрэслілі ў профільным міністэрстве, дасць дадатковы імпульс развіццю беларускай прамысловай галіны.

— Гэта падзея стала ўнікальнай пляцоўкай для дэманстрацыі дасягненняў беларускай прамысловасці, наладжвання дзелавых кантактаў і абмену перадавым вопытам з удзельнікамі з Расіі, краін СНД і ЕАЭС, — адзначылі ў ведамстве. — Так, на палях «ІНАПРАМ. Беларусь» кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці правяло каля 20 сустрэч і перагавораў, прыняло ўдзел у амаль дзесяці пасяджэннях рабочых груп па міжнародным супрацоўніцтве з рознымі рэгіёнамі.

Таксама ў рамках выставы міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў прыняў удзел у адкрыцці цэнтра адытыўных тэхналогій і запуску мадэрнізаванай канвеернай лініі па зборцы самазвалаў на ААТ «БЕЛАЗ».

За тры дні работы выставы прадпрыемствы Мінпрама прэзентавалі інавацыйныя прадукты, сучасныя тэхналогіі і праекты ў галіне машынабудавання, металургіі, мікраэлектронікі і іншых прыярытэтных галін.

— Форум стаў эфектыўнай платформай для інавацыйнага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва. Спадзяёмся, што набыты вопыт і кантакты паслужаць надзейнай асновай для далейшага развіцця прамысловага комплексу краіны, — пракаментаваў вынікі мерапрыемства міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю