У рамках адмысловай праграмы «Мак» аператыўнікі наркакантролю за захоўванне канопляў затрымалі 44-гадовага віцябляніна, паведамляе БелТА.
Пры аглядзе жылля мужчыны аператыўнікі выявілі і канфіскавалі каля 400 г марыхуаны. Па словах затрыманага, ён вырошчваў і захоўваў наркатычны сродак для асабістага ўжывання.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Віцябляніну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.